Кіеўскі офіс Wargaming пацярпеў ад расійскага ўдару на мінулым тыдні

Абломкі расійскага дрона закранулі будынак, у якім знаходзіцца офіс Wargaming Kyiv, у ноч на 23 кастрычніка. Пра гэта паведамляе партал dou.ua.

Пакінуць каментарый

Па дадзеных Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях у Кіеве, у выніку падзення абломкаў быў пашкоджаны адзін з бізнес-цэнтраў у Падольскім раёне сталіцы. Менавіта там базуецца кіеўскі офіс Wargaming.

«У выніку начной атакі атрымаў значныя пашкоджанні будынак бізнес-цэнтра, дзе размешчаны офіс Wargaming. Сур’ёзна пацярпеў фасад будынка, дзесяткі вокнаў разбіты. У момант удару ў будынку не было супрацоўнікаў, і ніхто не пацярпеў», — адзначылі ў Wargaming Kyiv.

Спецыялізаваныя дзяржслужбы занялiся правядзеннем мер бяспекі і ацэнкай маштабу разбурэнняў. На час іх працы доступ да офіса кампаніі быў абмежаваны, супрацоўнікаў перавялі на аддаленку.

Саўладальніку Wargaming прысудзілі 13 гадоў завочна і вялізны штраф
Па тэме
Саўладальніку Wargaming прысудзілі 13 гадоў завочна і вялізны штраф
Wargaming прыпыніла працу офіса ў Кіеве
Па тэме
Wargaming прыпыніла працу офіса ў Кіеве

Читать на dev.by