Кіраўніка Nvidia маглі гадамі апрацоўваць кітайскія спецслужбы — NYT
Амерыканскія спецслужбы падазраюць, што звязаная з Nvidia бізнес-вумэн перадавала інфармацыю Пекіну. Яна падтрымлівала шчыльныя кантакты з генеральным дырэктарам кампаніі Джэнсэнам Хўангам, аднак той, мяркуецца, не ведаў пра ейную дзейнасць.
Амерыканскія спецслужбы падазраюць, што звязаная з Nvidia бізнес-вумэн перадавала інфармацыю Пекіну. Яна падтрымлівала шчыльныя кантакты з генеральным дырэктарам кампаніі Джэнсэнам Хўангам, аднак той, мяркуецца, не ведаў пра ейную дзейнасць.
Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з матэрыяламі сакрэтнага расследавання амерыканскіх спецслужбаў. У цэнтры гісторыі — грамадзянка Кітая Эліс Хўанг, вядомая таксама як Хўанг Лэ. Яна займала кіруючую пасаду ў сінгапурскай кампаніі Megaspeed, якая будуе дата-цэнтры і закупляе абсталяванне Nvidia.
Амерыканскія ўлады даўно падазравалі Megaspeed у дапамозе кітайскім кампаніям, якія спрабуюць абыйсці абмежаванні ЗША на доступ да перадавых ШІ-чыпаў. Аднак у ходзе назірання за Эліс Хўанг спецслужбы прыйшлі да высновы, што яна таксама збірае разведвальную інфармацыю для Пекіна.
Асаблівую занепакоенасць выклікалі ейныя адносіны з Джэнсэнам Хўангам. Бізнес-вумэн неаднаразова сустракалася з кіраўніком Nvidia, у тым ліку на дзелавых вячэрах і мерапрыемствах у Тайбэі ў 2024 і 2025 гадах.
Паводле дадзеных NYT, амерыканскія чыноўнікі апасаліся, што праз гэтыя кантакты кітайская разведка магла атрымліваць звесткі пра планы Nvidia і абмеркаванні экспартных абмежаванняў. Хўанг падтрымлівае шчыльныя адносіны з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і актыўна дамагаецца змякчэння правілаў продажу амерыканскіх чыпаў Кітаю.
Карта рэпрэсіўнага апарату: злів дадзеных 41 тысячы супрацоўнікаў Мінбеза ЗША раскрыў сакрэтныя праграмы
Прыкладна год таму Трампу данеслі пра высновы спецслужбаў, аднак ён не прыняў ніякіх мер, сцвярджаюць крыніцы выдання. Самога кіраўніка Nvidia таксама не папярэдзілі пра магчымую пагрозу. Пры гэтым першапачаткова амерыканскія разведчыкі лічылі, што Джэнсэн Хўанг не ведаў пра меркаваную дзейнасць бізнес-вумэн.
У Nvidia адхілілі меркаванне, што сустрэчы з Эліс Хўанг уяўлялі сабой штось незвычайнае. Прадстаўнік кампаніі заявіў, што генеральны дырэктар штогод мае зносіны з тысячамі кіраўнікоў кампаній-кліентаў. Паводле яго, Megaspeed атрымлівала толькі звычайную камерцыйную інфармацыю, а не сакрэтныя распрацоўкі Nvidia або звесткі, звязаныя з нацыянальнай бяспекай.
Сама Megaspeed заявіла, што сур’ёзна ставіцца да абвінавачванняў, наняла вонкавых юрыстаў для ўнутранага расследавання і гатова супрацоўнічаць з амерыканскімі ўладамі. Амбасада Кітая назвала абвінавачванні беспадстаўнымі.
Расследаванне датычыць не толькі магчымага шпіянажу, але і паставак ШІ-абсталявання. Паводле дадзеных NYT, малайзійская кампанія, звязаная з Megaspeed, з чэрвеня 2024 па люты 2026 года закупіла перадавое абсталяванне з тэхналогіямі Nvidia як мінімум на $4,8 мільярда.
Megaspeed прадастаўляе вылічальныя магутнасці кітайскім кліентам, у тым ліку Alibaba. Амерыканскія следчыя таксама падазраюць, што частка закупленых чыпаў магла незаконна трапляць непасрэдна ў Кітай. Нягледзячы на расследаванне, кампаніі, звязаныя з Megaspeed, працягвалі набываць абсталяванне Nvidia ў 2026 годзе.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.