Інвестары падалі ў суд на Nvidia і Хўанга праз шпіёнскі скандал. Напярэдадні кампанія патаннела на $200 млрд цягам дня
Супраць Nvidia і яе сузаснавальніка і генеральнага дырэктара Джэнсэна Хўанга падалі калектыўны іск: кіраўніцтва абвінавачваюць у падмане акцыянераў і ўтойванні інфармацыі пра сувязі прадпрымальніка з жанчынай, якую падазраваюць у працы на кітайскія спецслужбы, паведамляе Reuters.

Паводле іску, пададзенага ў федэральны суд Сан-Хасэ ў Каліфорніі ў панядзелак, 9 лістапада, адказчыкі ўвялі інвестараў у зман, схаваўшы раман Джэнсэна Хўанга з Элiс Хўанг. Элiс — былая топ-менеджар сінгапурскай кампаніі Megaspeed і аднафаміліца кіраўніка Nvidia. У іску сцвярджаецца, што кампанія замоўчала пра рызыкі для нацыянальнай бяспекі, якія стварыла гэтая гісторыя, паставіўшы пад пагрозу рэпутацыю і бізнес-перспектывы чыпмэйкера.
Пра меркаваны раман кіраўніка Nvidia і пра тое, што амерыканскія спецслужбы лічаць Элiс Хўанг агентам кітайскай разведкі, у мінулым месяцы першай паведаміла газета The New York Times.
Сам Джэнсэн Хўанг раней прызнаўся супрацоўнікам Nvidia ў здрадзе сваёй жонцы, аднак не стаў раскрываць падрабязнасцяў гэтых адносін. Пад ягоным кіраўніцтвам кампанія стала самым дарагім вытворцам чыпаў у свеце, а сам ён — адным з галоўных сімвалаў глабальнага ШІ-буму.
У нядзелю Nvidia абвясціла пра пачатак унутранага расследавання. Акцыі кампаніі на гандлях у панядзелак упалі на 4,3%, а рынкавая капіталізацыя — прыблізна на $190 млрд. Калектыўны іск ад інвестараў быў зарэгістраваны ўсяго праз пяць хвілінаў пасля закрыцця амерыканскіх біржаў. Сума шкоды, якую яны патрабуюць кампенсаваць, пакуль не ўказаная.
а после развода с женой - вылетит и из первой сотки богачей) Как в анекдоте было
-- Может ли женщина сделать мужчину миллионером?
-- Да, если он был миллиардером
Пользователь отредактировал комментарий 10 ноября 2026, 18:10
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.