Заснавальнік Wargaming — таксама экстрэміст у Расіі

Сёння маскоўскі суд прызнаў экстрэмісцкай і забараніў дзейнасць «Лесты». Як піша ТАСС, рашэнне з’яўляецца падставай для ўключэння яе фаўндэра Маліка Хатажаева і фаўндэра Wargaming Віктара Кіслага ў рэестр экстрэмістаў і тэрарыстаў.

6 каментарыяў

«Рашэнне суда аб забароне дзейнасці ТАА „Леста“, ТАА „Леста геймс эдженси“, ТАА „Леста геймс Москва“, а таксама Віктара Кіслага і Маліка Хатажаева з’яўляецца падставай для іх уключэння Федэральнай службай фінансавага маніторынгу ў рэестр экстрэмістаў і тэрарыстаў», — зачытаў сваё рашэнне старшыня суда Міхаіл Строганаў.

«Леста» мае намер змагацца. «Мы з рашэннем суда не згодныя і пададзім на яго апеляцыю», — сказаў яе адвакат Раман Макараў.

У іншай нататцы ТАСС са спасылкай на інфармаваную крыніцу піша, што рашэнне па справе «Лесты» не распаўсюджваецца на саму групу кампаній, яе кантрагентаў і кліентаў, у тым ліку геймераў.

Суд задаволіў адміністрацыйны пазоў Генпракуратуры да бенефіцыяра Wargaming Кіслага і ўладальніка групы кампаній «Леста» Хатажаева. «Судовы акт не датычыцца і не распаўсюджваецца на групу кампаній „Леста“, яе кантрагентаў і кліентаў, у тым ліку карыстальнікаў камп’ютарных гульняў. Рашэнне суда не пацягне спынення працы ГК „Леста“, рэалізацыі яе праектаў і развіцця гульнявых прадуктаў», — патлумачыла крыніца. Яна дадала, што функцыянаванне кампаній і тэхпадтрымка карыстальнікаў ажыццяўляюцца ў штатным рэжыме.

Таксама крыніца адзначыла, што Кіслы і Хатажаеў, прызнаныя экстрэмістамі з-за фінансавання фондаў, што забяспечваюць УСУ, больш не маюць правоў на групу кампаній «Леста».

«Суд прызнаў Кіслага і Хатажаева экстрэмістамі як фізічных асоб і забараніў іх дзейнасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі з-за ажыццяўлення імі матэрыяльнай падтрымкі антырасійскай палітыкі кіеўскага рэжыму. За кошт сваіх даходаў яны фінансавалі фонды, што спецыялізуюцца на закупцы рыштунку для Узброеных сіл Украіны», — сказаў ён.

«У мэтах пазбаўлення Кіслага і Хатажаева магчымасці атрымліваць даходы з Расіі, якія выкарыстоўваюцца для падрыву яе бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці, па рашэнні суда правы Кіслага і Хатажаева на групу кампаній „Леста“ ануляваныя», — падкрэсліў суразмоўца агенцтва.

«Лесту» абвясцілі экстрэмісцкай у Расіі. У адказ яна выклала ўсе свае граматы і распавяла, як дапамагае расійскім вайскоўцам
Па тэме
«Лесту» абвясцілі экстрэмісцкай у Расіі. У адказ яна выклала ўсе свае граматы і распавяла, як дапамагае расійскім вайскоўцам

Читать на dev.by