Кітай хоча расследаваць законнасць камісій Apple у App Store
Кітайскі антыманапольны рэгулятар рыхтуецца да магчымага расследавання ў дачыненні да Apple праз палітыку і камісіі App Store. Гэта адбываецца на фоне абвастрэння гандлёвых адносін паміж ЗША і Кітаем.
Паводле даных Bloomberg, дзяржаўнае ўпраўленне па рэгуляванні рынку (SAMR) Кітая вывучае палітыку Apple, уключаючы камісію да 30% за пакупкі ў праграмах і абмежаванні на вонкавыя плацежныя сэрвісы і крамы праграм. Рэгулятар вядзе перамовы з кіраўнікамі Apple і распрацоўшчыкамі праграм ад мінулага года. SAMR пакуль не прыняло рашэння аб афіцыйным адкрыцці расследавання.
На фоне гэтых навін акцыі Apple упалі на 2,6% на перадмаркеце ў ЗША. Інвестары асцерагаюцца наступстваў магчымага расследавання для бізнэсу Apple у Кітаі, які з’яўляецца адным з найбуйнейшых рынкаў для кампаніі. Расследаванне ў дачыненні да Apple адбываецца на фоне аналагічнага расследавання супраць Google, якое было распачатае на гэтым тыдні.
Кітай таксама ўвёў новыя тарыфы і іншыя меры супраць шэрагу амерыканскіх кампаній, уключаючы вытворцаў сельгастэхнікі і ўладальніка брэнда Calvin Klein. Apple ужо сутыкаецца з жорсткай канкурэнцыяй з боку мясцовых вытворцаў, такіх як Huawei, што зніжае долю кампаніі на рынку смартфонаў у Кітаі. Продажы Apple у Кітаі знізіліся на 11% у гадавым вылічэнні ў чацвёртым квартале.
Читать на dev.by