Кітай плануе абмежаваць выкарыстанне Wi-Fi і Bluetooth
Упраўленне ў пытаннях кібербяспекі краіны апублікавала законапраект, які абмяжоўвае выкарыстанне інтэрнэт-сетак малога радыуса дзеяння.

Да такіх сетак залічваюцца Wi-Fi, Bluetooth, Air Drop ды іншыя бесправадныя тэхналогіі сувязі і перадачы файлаў. Дакумент абавязвае пастаўшчыкоў паслуг укараняць сістэмы маніторынгу даных і прадухіляць распаўсюджванне незаконнага кантэнту. Карыстальнікі «не маюць выкарыстоўваць сэрвіс для публікацыі або перасылкі незаконнай інфармацыі, маюць прымаць меры для прадухілення вытворчасці, капіявання або распаўсюджвання непажаданай інфармацыі і процідзеяння ёй».
У выпадку, калі карыстальнік атрымаў такую інфармацыю, яму рэкамендуецца звяртацца ў кампетэнтныя органы ўлады. Таксама законапраект прадугледжвае ўвядзенне забароны на аўтаматычнае падключэнне прылад да сетак. Таксама ўладальнікі прылад абавязаныя падаваць персанальныя даныя аператарам сеткі пры кожным падключэнні. Гэта можа прывесці да татальнага кантролю над бесправаднымі інтэрнэт-сеткамі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.