Кітай прыдумаў адказ на санкцыі ЗША — і абраў сонечныя панэлі
Кітай плануе абмежаваць экспарт ключавых тэхналогій для вытворчасці сонечных панэляў. Гэта можа прывесці да затрымкі стварэння ўласнага вытворчага ланцужка для галіны ў ЗША.

Цяпер на долю Кітая прыпадае амаль уся вытворчасць полікрышталічнага крэменю, які ўжываюць для выпуску сонечных панэляў. Таксама краіна выпускае большасць панэляў у свеце і значную частку абсталявання для выпуску сонечных элементаў.
Новыя правілы экспартнага кантролю павінныя будуць «узмацніць кіраванне экспартам і імпартам тэхналогій». У выпадку прыняцця мер кітайскія вытворцы сонечных панэляў павінныя будуць атрымліваць ліцэнзіі ад уладаў на месцах на экспарт адпаведных тэхналогій.
Паводле даных The Wall Street Journal, кітайскія кампаніі займаюць прыкладна 80% у глабальным ланцужку паставак для вытворчасці ў гэтай сферы і выпускаюць каля паловы абсталявання для выпуску сонечных панэляў і іх кампанентаў. Толькі 3% зліткаў і крамянёвых пласцін выпускаюцца па-за межамі Кітая.
На думку экспэртаў, санкцыі Кітая наўрад ці будуць такімі разбуральнымі, як абмежаванні на экспарт чыпаў, уведзеныя супраць краіны ЗША. Аднак ЗША не змогуць хутка арганізаваць выпуск вялікіх панэляў праз адсутнасць доступу да перадавых тэхналогій. Пошук альтэрнатыў кітайскай прадукцыі можа заняць гады.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Так это ж замечательно, меньше панелей в США продадут -> больше у себя разместят, больше у себя разместят -> меньше энергоресурсов у России купят