WSJ: кітайскія фізікі абыходзяць санкцыі ЗША і выкарыстоўваюць амерыканскія чыпы для распрацоўкі ядзернай зброі
Кітайская акадэмія інжынернай фізікі (CAEP), якая займаецца распрацоўкамі ядзернай зброі, ад 2020 года атрымлівала амерыканскія чыпы, да якіх не магла мець доступу праз санкцыі, уведзеныя ЗША ў 1997 годзе.
Кітайская акадэмія інжынернай фізікі (CAEP), якая займаецца распрацоўкамі ядзернай зброі, ад 2020 года атрымлівала амерыканскія чыпы, да якіх не магла мець доступу праз санкцыі, уведзеныя ЗША ў 1997 годзе.
Паводле даных The Wall Street Journal, вядома пра не менш за 12 выпадкаў, многія чыпы набывала лабараторыя вылічальнай гідрадынамікі, якая ўваходзіць у склад акадэміі і займаецца ў тым ліку мадэляваннем ядзерных выбухаў. Такія пакупкі нейкім чынам абыходзілі абмежаванні, накладзеныя ЗША.
Акадэмія — адная з першых кітайскіх структур, якую ўнеслі ў санкцыйныя спісы. У прыватнасці, CAEP стварыла першую ў Кітаі вадародную бомбу. Выданне высветліла, што з навуковых прац, апублікаваных CAEP за апошнія дзесяць гадоў, як мінімум у 34 згадваецца выкарыстанне ў даследаваннях амерыканскіх паўправаднікоў у тых або іншых мэтах. У сямі выпадках даследаванні могуць быць звязаныя з ядзернай зброяй.
Нягледзячы на экспартныя абмежаванні, большасць выкарыстаных рашэнняў шырока даступная на міжнародным рынку. Nvidia паведамляе, што CAEP у асноўным выкарыстоўвае чыпы агульнага прызначэння, кантраляваць іх рух па свеце практычна немагчыма. Толькі ў 2021 годзе на Кітай прыходзілася больш за траціну пакупак чыпаў з агульнага аб’ёму ў $556 мільярдаў.
Кітайскія вайскоўцы абыходзяць санкцыі, закупляючы кампаненты праз падстаўныя структуры ды іншымі спосабамі. Мноства распрацаваных у ЗША чыпаў выпускаюцца па-за межамі краіны, праз гэта экспартны кантроль ускладняецца. Паводле даных Пентагона, цяпер Кітай мае каля 400 ядзерных боегаловак. У 2035 годзе іх колькасць мае вырасці прыкладна да 1500.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.