Кітай упершыню ў гісторыі даставіў грунт з адваротнага боку Месяца
Беспілотны апарат «Чан’э-6» з узорамі месяцовага грунту на борце здзейсніў пасадку на тэрыторыі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія на поўначы Кітая.

Місія стартавала 3 мая. Праз пяць дзён станцыя трапіла на месяцовую арбіту, 1 чэрвеня спушчальны і ўзлётны модулі здзейснілі паспяховую пасадку ў кратары Басейн Паўднёвы полюс — Эйткен на адваротным боку Месяца.
Пасля збору грунту ўзлётны модуль з прыкладна двума кілаграмамі рэчыва вярнуўся на месяцовую арбіту, дзе адбылася стыкоўка з арбітальным комплексам місіі. 21 чэрвеня зонд «Чан’э-6» пачаў рух да Зямлі.
Упершыню ў гісторыі былі атрыманыя ўзоры месяцовага грунту з адваротнага боку Месяца. Да гэтага навукоўцам удавалася даставіць на Зямлю ўзоры грунту толькі з бачнага боку спадарожніка.
Для Кітая гэта другая місія па вывучэнні адваротнага боку Месяца. У пачатку 2019 года станцыя «Чан’э-4» даставіла на спадарожнік месяцаход «Юйту-2», які працягвае працу і сёння.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.