Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Каты на Месяцы і клей для піцы: Google уручную выдаляе дзіўныя адказы свайго АІ-пашукавіка

Пасля інтэграцыі АІ-функцый у пашукавік Google карыстальнікі пачалі заўважаць дзіўныя адказы ў пошукавай выдачы. Кампанія ў спешцы выдаляе АІ-агляды на канкрэтныя пошукавыя запыты.

Пакінуць каментарый

Google ужо некалькі месяцаў тэсціруе АІ-функцыю Search Generative Experience. Паводле слоў гендырэктара Google Сундара Пічаі, ад мая мінулага года сэрвіс апрацаваў больш як мільярд запытаў. За перыяд тэсціравання атрымалася на 80% знізіць кошт функцыі дзякуючы «апаратным, інжынерным і тэхнічным прарывам».

Пасля таго як новы пошукавы інструмент AI Overview стаў даступны карыстальнікам ЗША, у сацсетках сталі з’яўляцца агляды на адказы АІ. Напрыклад, пашукавік прапанаваў выкарыстоўваць клей для замацавання начыння на піцы або з’ядаць па камені на дзень для задавальнення патрэб арганізма ў мінералах.

Журналіст Associated Press спытаў Google, ці былі калі-небудзь каты на Месяцы, і сістэма адказала сцвярджальна: «Так, астранаўты сустракалі катоў на Месяцы, гулялі з імі і клапаціліся пра іх». АІ дадаў: «Напрыклад, Ніл Армстранг сказаў: «Адзін маленькі крок для чалавека», маючы на ўвазе каціны крок. А яшчэ Баз Олдрын трымаў катоў на караблі «Апалон-11».

АІ-пашукавік Google раіць прыляпляць сыр да піцы і есці каменьчыкі
АІ-пашукавік Google раіць прыляпляць сыр да піцы і есці каменьчыкі
Па тэме
АІ-пашукавік Google раіць прыляпляць сыр да піцы і есці каменьчыкі

Гэтыя прыклады — ілюстрацыя распаўсюджанай праблемы «галюцынацый». Моўныя мадэлі, якія выкарыстоўваюцца ў сістэмах АІ, могуць прыдумляць інфармацыю, грунтуючыся на даных, на якіх яны навучаліся. Гэтыя даныя могуць утрымліваць перадузятасці і памылкі, сістэма будзе паўтараць іх і вынаходзіць новыя.

Нягледзячы на крытыку, кампанія працягвае настойваць, што пашукавік у большасці выпадкаў дае карыстальнікам «высакаякасную інфармацыю». Прадстаўнік кампаніі патлумачыў памылкі «нестандартнымі запытамі», а таксама абвінаваціў карыстальнікаў у публікацыі фэйкавых скрыноў, паколькі супрацоўнікі не змаглі паўтарыць гэтыя адказы.

Google прызнала, што выдаляе згенераваныя агляды па пэўных запытах, «дзе гэта неабходна ў адпаведнасці з нашай палітыкай у дачыненні да кантэнту». Няўдалыя адказы АІ выкарыстоўваюць пры распрацоўцы паляпшэнняў для пашукавіка, некаторыя з іх «ужо пачалі ўкараняцца».

На iPhone зявіўся АІ-браўзер якому можна патэлефанаваць
На iPhone з’явіўся АІ-браўзер, якому можна патэлефанаваць
Па тэме
На iPhone з’явіўся АІ-браўзер, якому можна патэлефанаваць

Эксперты па штучным інтэлекце сумняваюцца, што магчыма стварыць АІ-сэрвіс з дакладнасцю 100%. На думку прафесара Гэры Маркуса, дасягнуць дакладнасці ў 80% дастаткова проста, аднак пераадолець апошнія 20% — надзвычай складаная задача. Для гэтага алгарытмы маюць навучыцца «разважаць», наколькі праўдападобная тая ці іншая інфармацыя.

Прафесарка лінгвістыкі Вашынгтонскага ўніверсітэта Эмілі Бэндэр раней папярэджвала Google аб патэнцыйных праблемах пры выкарыстанні моўных мадэляў. Вучоная казала, што сістэмы АІ могуць пагаршаць існы ў грамадстве расізм, сэксізм ды іншыя забабоны і стэрэатыпы.

Іншая праблема, звязаная з АІ-пошукам, менш прыкметная. Выдача гатовых адказаў пазбаўляе людзей магчымасці самастойнага пошуку інфармацыі. У карыстальніка няма неабходнасці наведваць мноства рэсурсаў і супастаўляць крыніцы, калі яму прапануецца гатовы адказ. Гэта прыводзіць да зніжэння карыстальніцкай актыўнасці і страты трафіку для ўладальнікаў многіх сайтаў.

Ледзяная паніка: экс-гуглер расказаў што рухае Google у распрацоўцы АІ
Ледзяная паніка: экс-гуглер расказаў, што рухае Google у распрацоўцы АІ
Па тэме
Ледзяная паніка: экс-гуглер расказаў, што рухае Google у распрацоўцы АІ
Google и Meta просят контент у Голливуда для обучения ИИ
Google и Meta просят контент у Голливуда для обучения ИИ 
По теме
Google и Meta просят контент у Голливуда для обучения ИИ
Смартфоны выйгралі: распрацоўшчык АІ-гаджата AI Pin выставіў сябе на продаж
Смартфоны выйгралі: распрацоўшчык АІ-гаджата AI Pin выставіў сябе на продаж
Па тэме
Смартфоны выйгралі: распрацоўшчык АІ-гаджата AI Pin выставіў сябе на продаж

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.