Кітай забараніў экспарт у Расію ўласных чыпаў Loongson

Урад Кітая забараніў экспарт у Расію і іншыя краіны чыпаў Loongson уласнай вытворчасці.

Пакінуць каментарый

Паводле даных крыніцы «Камерсанта», расійскія кампаніі не надта залежалі ад кітайскіх працэсараў, але некаторыя вытворцы тэсціравалі чыпы Loongson. Экспарт кітайскіх чыпаў забаранілі, бо яны выкарыстоўваюцца ў кітайскім ваенна-прамысловым комплексе.

Паводле слоў дырэктара «Прамабіт» Максіма Капосава, рашэнне кітайскіх уладаў «моцнай шкоды не нанясе, паколькі масавыя праекты выкарыстання Loongson у Расіі, хутчэй за ўсё, яшчэ не пачатыя». Кампанію заснавала ў 2002 годзе Акадэмія навук Кітая для распрацоўкі альтэрнатывы працэсарам Intel і AMD.

FT: заснавальнік Alibaba Джэк Ма з’ехаў з Кітая
Па тэме
FT: заснавальнік Alibaba Джэк Ма з’ехаў з Кітая
Кітай плануе пабудаваць базу на Месяцы да 2028 года
Па тэме
Кітай плануе пабудаваць базу на Месяцы да 2028 года
Apple праз пратэсты на кітайскім заводзе страціць 6 млн iPhone Pro
Па тэме
Apple праз пратэсты на кітайскім заводзе страціць 6 млн iPhone Pro

Читать на dev.by