Кітай запусціў найхутчэйшы інтэрнэт у свеце — утрая хутчэйшы, ніж у ЗША
Новая сетка здольная перадаваць інфармацыю, эквівалентную «150 фільмам на секунду», што ў тры разы хутчэй, ніж у падобнай лініі ў ЗША. Большасць магістральных сетак у свеце працуюць з хуткасцю ўсяго 100 гігабіт на секунду.
Магістральная оптавалакновая лінія Пекін — Ухань — Гуанчжоу даўжынёй большай за 3 тысячы кіламетраў перадае даныя з хуткасцю 1,2 тэрабіта на секунду (1200 Гбіт, або 150 Гбайт). Лінію пабудавалі Універсітэт Цінхуа разам з кампаніямі China Mobile, Huawei Technologies і Cernet Corporation.
Увод у эксплуатацыю лініі абверг прагнозы экспертаў, якія заяўлялі, што стварэнне звышвысокахуткасных сетак з хуткасцю 1 тэрабіт на секунду магчыма не раней за 2025 год. Новая лінія стане часткай праекта Future Internet Technology Infrastructure (FITI), які распрацоўваецца ўжо 10 гадоў.
Праект неабходны Кітаю для забеспячэння інфраструктурнай незалежнасці. Усё праграмнае і апаратнае забеспячэнне сістэмы было выраблена ўнутры краіны. Стваральнікі распрацавалі сваю тэхналогію аб’яднання некалькіх оптавалакновых злучэнняў для павелічэння прапускной здольнасці магістралі.
Читать на dev.by