Новая кітайская мадэль даганяе OpenAI і Anthropic — і каштуе ў 6 разоў танней
Кітайская мадэль GLM-5.2 прыцягнула ўвагу заходніх распрацоўшчыкаў: яе хваляць за працу з кодам і ШІ-агентамі, а магчымасці мадэлі параўноўваюць з сістэмамі OpenAI і Anthropic.
Кітайская мадэль GLM-5.2 прыцягнула ўвагу заходніх распрацоўшчыкаў: яе хваляць за працу з кодам і ШІ-агентамі, а магчымасці мадэлі параўноўваюць з сістэмамі OpenAI і Anthropic.
GLM-5.2 ужо падняласа вышэй мадэляў Anthropic у рэйтынгу выкарыстання платформы OpenRouter. Генеральны дырэктар Snowflake Шрыдхар Рамасвамі і венчурны інвестар Марк Андрысэн таксама публічна адзначалі яе магчымасці.
Былы дарадца прэзідэнта ЗША па ШІ Дэвід Сакс заявіў, што GLM-5.2 «прыблізна на крок ніжэй» за Claude Opus 4.8 і супастаўная з GPT-5.5. Пры гэтым мадэль працуе прыблізна за шостую частку кошту закрытых амерыканскіх флагманаў, вынікае з дадзеных Reuters.
У рэйтынгу Artificial Analysis, які ацэньвае мадэлі паводле сукупнасці тэстаў на разважанні і праграмаванне, GLM-5.2 займае пятае месца. У Code Arena, дзе правяраюць стварэнне сайтаў і фронтэнд-дадаткаў, яна знаходзіцца на другой пазіцыі.
Цікавасць да кітайскай мадэлі вырасла на фоне абмежаванняў доступу да амерыканскіх сістэм і высокага кошту агентных ШІ-інструментаў. Кампаніі ўсё часцей шукаюць больш танныя мадэлі з адкрытымі вагамі, якія можна разгарнуць на ўласнай інфраструктуры і не залежаць ад API OpenAI ці Anthropic.
Аднак масавае ўкараненне GLM-5.2 у ЗША і Еўропе могуць стрымаць асцярогі наконт бяспекі дадзнных. Асабліва асцярожнымі застаюцца банкі, кампаніі з сферы кібербяспекі ды іншыя рэгуляваныя галіны: нават пры высокай прадукцыйнасці і нізкім кошце яны не заўсёды гатовы ўключаць кітайскую мадэль у сваю ШІ-інфраструктуру.
Аналітыкі лічаць, што GLM-5.2 наўрад ці хутка выцесніць OpenAI ці Anthropic. Больш верагодны сцэнарый: кампаніі будуць накіроўваць частку задач у кітайскія мадэлі, а складаныя і адчувальныя запыты пакідаць амерыканскім сістэмам.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.