Кітайскія АІ-стартапы мігруюць у Сінгапур, каб выжыць і развівацца
Кітайскім АІ-стартапам складана прыцягваць венчурныя інвестыцыі на мясцовым рынку. Праз гэта многія з іх пераязджаюць у Сінгапур, дзе спрыяльнейшы дзелавы клімат, піша Bloomberg.
Кітайскім АІ-стартапам складана прыцягваць венчурныя інвестыцыі на мясцовым рынку. Праз гэта многія з іх пераязджаюць у Сінгапур, дзе спрыяльнейшы дзелавы клімат, піша Bloomberg.
Кітайскім АІ-стартапам складана прыцягваць венчурныя інвестыцыі на мясцовым рынку. Праз гэта многія з іх пераязджаюць у Сінгапур, дзе спрыяльнейшы дзелавы клімат, піша Bloomberg.
Сінгапур дае стартапам выхад на шырэйшае кола замежных інвестараў і кліентаў на фоне канфлікту паміж ЗША і Кітаем, што ўзмацняецца. Акрамя таго, базаванне ў нейтральным горадзе-дзяржаве дазваляе ім закупляць найноўшыя чыпы Nvidia і іншыя перадавыя тэхналогіі, якія сталі недаступныя кітайскім кампаніям праз экспартныя абмежаванні ЗША.
«Мы хацелі знаходзіцца ў месцы, якое мае шмат капіталу для фінансавання, а не ў месцы, дзе даступнасць сродкаў імкліва скарачаецца», — адзначыў фаўндар аднаго са стартапаў.
Сінгапур стаў плацдармам і любімым напрамкам кітайскіх АІ-стартапаў, якія імкнуцца расці ў сусветным маштабе. Краіна, якая этнічна прыкладна на тры чвэрці складаецца з кітайцаў, доўгі час прыцягвала кітайскія кампаніі. Але галоўным драйверам усё большага трэнду сталі менавіта АІ-прадпрымальнікі праз санкцыі ЗША супраць Кітая, што заблакавалі ім доступ да крытычна важных тэхналогіях для апрацоўкі масы даных і трэніроўкі якасных мадэляў.
Пераязджаючы ў Сінгапур, яны таксама спрабуюць дыстанцыявацца ад радзімы, каб схаваць сваё паходжанне і знізіць увагу з боку кліентаў і рэгулятараў у краінах накшталт ЗША.
Зрэшты, такая стратэгія працуе не заўсёды: ByteDance месціцца ў Пекіне, і перанос штаб-кватэры даччынага TikTok у Сінгапур не выратавала праграму ад патрабавання амерыканскіх уладаў прадаць свой мясцовы бізнэс. Модны гігант Shein таксама пераехаў у Сінгапур, але IPO ўсё роўна прыйшлося праводзіць у Лондане замест Нью-Ёрка.
Наўрад ці дапамагае кітайскім АІ-стартапам і строгі кантроль з боку ўласных уладаў над згенераваным кантэнтам, які мае адпавядаць «палітыцы партыі». Кітай адным з першых пачаў рэгуляваць яшчэ зусім маладую сферу ў мінулым ліпені: кампаніі абавязаныя рэгістраваць свае алгарытмы, перш чым запускаць сэрвісы на іх аснове для шырокай публікі. Сінгапур адрозніваецца мякчэйшым заканадаўствам і прастатой адкрыцця кампаніі.
Паводле ацэнак экспертаў, 70-80% кітайскіх софтверных і АІ-стартапаў арыентуюцца на сусветны рынак, і многія лічаць за лепшае цалкам сысці з Кітая. Пры канцы 2023 года ў Сінгапуры налічвалася больш за 1100 АІ-стартапаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.