Кітайскі марсаход знайшоў сляды патокаў салёнай вады на Марсе
Марсаход «Чжужун» выявіў сляды салёнай вады, якая была на планеце ад паўмільёна да паўтара мільёна гадоў таму.
Марсаход даследаваў паверхню планеты з дапамогай камер і спектрометра. Апарат выявіў некалькі барханных дзюн, якія былі пакрытыя шматлікімі расколінамі. У некаторых месцах на іх паверхні назіраюцца яркія вобласці з коркай, шматвугольныя фігуры, акрэсленыя расколінамі, сляды цэментацыі і агламерацыі пясчынак.
Каля адной дзюны марсаход знайшоў светлы след даўжынёй больш як 40 сантыметраў і шырынёй 1,5 сантыметра. У яго складзе ёсць гідратаваныя сульфаты ды іншыя мінералы. Навукоўцы лічаць, што дзюны сфармаваліся, калі ў гэтым месцы цякла і выпаралася салёная вада, якая ўзнікла пры раставанні інею або снегу ў перыяд ад 1,4 да 0,4 мільёна гадоў таму.
Читать на dev.by