Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кітайская моладзь выкарыстоўвае Tinder, каб шукаць працу

Людзі ўсё часцей карыстаюцца дзелавымі сацсеткамі для паходу на спатканні і дэйтынгавымі сэрвісамі — для ўсталявання карысных для працы сувязяў, адзначае Business Insider. Напрыклад, у Кітаі моладзь для прасоўвання па кар’ернай лесвіцы звяртаецца па дапамогу амерыканскай праграмы Tinder.

1 каментарый
Кітайская моладзь выкарыстоўвае Tinder, каб шукаць працу

Людзі ўсё часцей карыстаюцца дзелавымі сацсеткамі для паходу на спатканні і дэйтынгавымі сэрвісамі — для ўсталявання карысных для працы сувязяў, адзначае Business Insider. Напрыклад, у Кітаі моладзь для прасоўвання па кар’ернай лесвіцы звяртаецца па дапамогу амерыканскай праграмы Tinder.

Паводле афіцыйных звестак, беспрацоўе сярод насельніцтва ва ўзросце 16-24 гадоў у Кітаі ў мінулым чэрвені дасягала 21,3%, а ў снежні знізілася да 14,9%. Для параўнання: у ЗША беспрацоўных у той жа ўзроставай групе ў чэрвені было 7,4%.

Паколькі Tinder у Кітаі заблакаваны, доступ да яго мясцовыя суіскальнікі атрымліваюць праз VPN. Сярод пераваг праграмы яны адзначаюць прастату пошуку людзей, з якімі можна ўсталяваць кантакт. Паводле іх слоў, Tinder дазваляе знаходзіць невідавочныя і рэдкія вакансіі ў Кітаі і за мяжой.

«Дэйтынгавыя праграмы дазваляюць нам ахапіць больш людзей. Звычайна нам трэба доўгі час, каб зблізіцца з людзьмі. Але ў выпадку дэйтынгавых праграм вы можаце прабавіць з імі пару гадзін, і яны ўжо гатовыя даць вам тоны асабістай інфармацыі», — адзначыў студэнт з Шанхая, з якім гутарыла выданне NBC News.

Tinder уходит из Беларуси
Tinder уходит из Беларуси
По теме
Tinder уходит из Беларуси


Між тым кітайскія эксперты кажуць, што больш кансерватыўныя працадаўцы сумнеўна ставяцца да пошуку працы праз Tinder. Напрыклад, дзяржаўныя кампаніі назаўжды ўнеслі б суіскальнікаў у «чорны спі», калі б даведаліся, што яны карыстаюцца гэтай праграмай для працы.

Сам Tinder супраць таго, каб яго выкарыстоўвалі для прасоўвання кампаній або пошуку заробку — гэта прапісана ў правілах сэрвісу.

Праграмы для спатканняў як інструмент пошуку працы папулярныя не толькі ў Кітаі, але і ў ЗША. Напрыклад, у Grindr кажуць, што 25% юзераў адной з галоўных мэтаў у праграме назвалі кар’ерны нэтворкінг.

У LinkedIn зявяцца гульні
У LinkedIn з’явяцца гульні
Па тэме
У LinkedIn з’явяцца гульні

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Многие используют приложения для знакомств для поиска/предложения работы, правда немного по другому))