Дональд Трамп выклаў у сваёй сацсетцы Truth Social згенераванае відэа з ягонымі планамі на сектар Газа. Ролік ужо атрымаў дозу крытыкі.
Пост з відэа без каментароў. У роліку паказаная разбураная тэрыторыя, далей ідзе надпіс: «Газа 2025… Што далей?», пасля чаго пачынаюцца фантазіі АІ, у якіх Газа становіцца раем з экзатычнымі пляжамі, хмарачосамі, раскошнымі яхтамі і вясёлымі людзьмі, напрыклад, Іланам Маскам. Ёсць будынак пад назвай Trump Gaza, гіганцкая пазалочаная статуя прэзідэнта ЗША — і меншыя сувенірныя статуйкі на вітрынах крам.
Таксама ў роліку фігуруе сам Трамп — пацягвае кактэйль разам з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху. Некалькі разоў у відэа з’яўляецца Маск — шпацыруе, раскідваецца грашыма і есць на пляжы з барадатымі жанчынамі, якія выконваюць танец жывата.
На фоне грае песня са словамі пра тое, што ў Газу прыйдзе Трамп, усіх вызваліць, прынясе светлую будучыню і ніхто больш не будзе тут жыць у страху і хавацца ў тунэлях.
Паводле паведамлення Sky News, відэа ўпершыню было апублікаванае ў сеціве на пачатку лютага ў акаўнце, не звязаным з Белым домам. Пра планы на перыяд, калі скончыцца вайна ў рэгіёне, Трамп ужо казаў сёлета. У прыватнасці, ён хоча перасяліць 2 млн жыхароў Газы ў суседнія арабскія краіны, узяць сектар пад кантроль ЗША і ператварыць яго ў «сярэднеўсходнюю Рыўеру».
Трамп дадаваў, што ўсім, з кім ён абмяркоўваў сваю ідэю, яна падабаецца. ХАМАС між тым назваў яе абсурдам, Егіпет, Іарданія і Саудаўская Аравія таксама не ў захапленні.
Сярод карыстальнікаў відэа ацанілі не ўсе. Нават прыхільнікі Трампа адзначылі, што яно жудаснае і што ў тэме Газы няма нічога смешнага. А вернікі параілі яму быць сціплейшым, паказаўшы на статую як на сімвал антыхрыста.
Днямі Reuters расказваў пра іншае відэа, створанае АІ. Гэта быў дыпфэйк, на якім Трамп ліжа ногі Маску. Ролік на працягу некалькіх хвілін бачылі на офісных відэаэкранах супрацоўнікі Міністэрства жыллёвага будаўніцтва і гарадскога развіцця ЗША, якія прыйшлі на працу ў панядзелак. Як піша 404media, у ведамстве плануецца скараціць больш за 4 тысячы працоўных месцаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Обожаю... Реально обожаю эту пару комиков... Чем бы дитя не решилось, абы не вешалось.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Бородатые мужики в платьях и купальниках? Что происходит?
разнообразие