Klarna замяніў маркетолагаў на FІ, а цяпер хоча прыбраць палову штатe
Шведскі фінтэх-стартап Klarna збіраецца звольніць амаль палову супрацоўнікаў і замяніць іх штучным інтэлектам, каб знізіць выдаткі, піша Financial Times.
Пра плюсы АІ гендырэктар кампаніі Себасцьян Семяткоўскі расказваў у часе фінансавай справаздачы за 2 квартал. Ёй удалося скараціць страты ад 854 млн крон ($84 млн) да 10 млн крон у параўнанні з мінулым годам.
За апошні год штат стартап зменшыўся ад 5 тысяч да 3,8 тысяч чалавек. А ў найбліжэйшыя гады лічба наогул можа знізіцца да 2 тысяч, паколькі задачы астатніх у маркетынгу і падтрымцы кліентаў возьме на сябе АІ, сказаў Семяткоўскі выданню.
Ён дадаў, што дзякуючы тэхналогіі Klarna можа рабіць не проста больш, а нашмат больш, маючы менш людзей. Канкрэтнага тэрміну, на працягу якога чалавечы інтэлект будзе часткова выцеснены штучным, прадпрымальнік не назваў.
Раней у Klarna замарозілі найманне ўсіх супрацоўнікаў, акрамя інжынераў, а замест звальненняў для памяншэння штату спадзяваліся на натуральны адток персаналу. Таксама Семяткоўскі расказваў, што АІ ужо замяніў тут шмат маркетолагаў.
Читать на dev.by