Кліенты эфіопскага банка знялі лішнія $40 млн дзякуючы тэхнічнаму збою
Праз тэхнічныя непаладкі кліенты камерцыйнага банка Эфіопіі змаглі абнаявіць альбо перавесці больш грошай, чым знаходзілася на іх рахунках. Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, імі было выведзена больш за $40 млн лішніх сродкаў. Цяпер іх просяць вярнуць грошы.
Праз тэхнічныя непаладкі кліенты камерцыйнага банка Эфіопіі змаглі абнаявіць альбо перавесці больш грошай, чым знаходзілася на іх рахунках. Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, імі было выведзена больш за $40 млн лішніх сродкаў. Цяпер іх просяць вярнуць грошы.
Гаворка вядзецца пра найбуйнейшы камерцыйны банк краіны. Навіна стала распаўсюджвацца рана раніцай у суботу, і да яго банкаматаў выстраіліся доўгія чэргі з ахвотных скарыстацца магчымасцю безлімітнага зняцця наяўных.
Толькі праз некалькі гадзін банк заблакаваў транзакцыі. Людзей, якія стоўпіліся ля банкаматаў, разганяла паліцыя. Усяго рахункі ў камерцыйным банку Эфіопіі адкрытыя больш як у 40 млн мясцовых жыхароў.
У асноўным кэш здымалі студэнты, заявіў прэзідэнт банка Абі Сано на прэс-канферэнцыі ў панядзелак. Універсітэты ўжо папрасілі студэнтаў вярнуць тое, што ім не належыць. У такім выпадку ім не будзе пагражаць крымінальны пераслед. Грошы, якія добраахвотна вяртаюць студэнты, збірае паліцыя.
Казахстанцы «пастарэлі» на дзень у электроннай дзяржсістэме пасля змены часавых паясоў
Прычыны збою ў банку не назвалі. Але адзначылі, што яна не звязаная з кібератакай. У нядзельнай заяве фінансавага рэгулятара краіны гаворыцца, што праблемы паўсталі падчас «мерапрыемстваў па абслугоўванні і інспекцыі».
У мінулым жніўні падобны інцыдэнт адбыўся з банкам Ірландыі — людзі маглі здымаць больш, чым было на іх рахунках. Тады банк патлумачыў гэта «тэхнічнымі непаладкамі» і папярэдзіў, што любыя пераводы і зняцці з рахункаў будуць улічаныя ў балансе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.