Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Скраду цябе»: кофаўндар Google кажа, што чат-боты працуюць лепш, калі пагражаць ім фізічным гвалтам

Нейрасеткі імкліва захопліваюць свет і рэвалюцыянізуюць самыя розныя сферы, нягледзячы на тое, што яны хлусяць, «галюцынуюць» і іншымі спосабамі падводзяць карыстальнікаў. Сузаснавальнік Google Сяргей Брын у нядаўнім выпуску All-In Podcast падзяліўся простым рэцэптам паляпшэння якасці іх працы. Паводле яго слоў, добрым стымулам для ШІ могуць быць пагрозы.

1 каментарый

«Ведаеце, гэта дзіўна. У ШІ-супольнасці асабліва пра гэта не гавораць, але не толькі нашы мадэлі, а ўсе мадэлі звычайна працуюць лепш, калі ім пагражаюць — напрыклад, фізічным гвалтам. Але людзям гэта падаецца дзіўным, таму пра гэта не распаўсюджваюцца. Проста скажыце: „Я цябе выкраду, калі ты не зробіш тое і тое“», — параіў Брын.

У тым жа падкасце ён адзначыў, што сам актыўна выкарыстоўвае ШІ ў працы — для рэзюмавання паведамленняў у групавых чатах і ў менеджменце. ШІ дапамагае яму прызначаць адказных за тыя ці іншыя задачы, вызначаць прадуктыўных супрацоўнікаў і тых, каго варта падвысіць.

Кофаўндар Google растлумачыў чаму вярнуўся ў кампанію і працуе амаль кожны дзень. І чаму праваліліся разумныя акуляры Google Glass
Кофаўндар Google растлумачыў, чаму вярнуўся ў кампанію і працуе амаль кожны дзень. І чаму праваліліся разумныя акуляры Google Glass
Па тэме

Кофаўндар Google: айцішнікам рана сыходзіць на пенсію ў эпоху ШІ

Чытайце таксама
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце

Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ

Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude

Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

гэта як па тэлевізару кулаком трахнуць?
як у старыя добрыя часы