Кафаўндар Wargaming адкрыў інвестфонд для распрацоўшчыкаў мабільных гульняў
Сузаснавальнік Wargaming Мікалай Кацалапаў запусціў інвестыцыйны фонд пад назвай Mika Games. Ён будзе ўкладваць грошы ў мабільныя геймдэў-студыі, піша VentureBeat.
У лютым Mika Games прыцягнуў $10 млн у рамках першага раўнда фінансавання, які ўзначаліла бостанская венчурная фірма Flint Capital. Усяго Mika Games збіраецца падняць $50 млн. Грошы і комплексную падтрымку развіцця плануецца даваць мабільным распрацоўшчыкам, якія маюць гатовую да софт-лончу гульню. Перавага будзе аддавацца фрытуплэйным анлайн-гульням. Краіна знаходжання студый не мае значэння — фонд плануе працаваць ва ўсім свеце. Сам ён быў заснаваны ў 2023 годзе ў Нікасіі, сталіцы Кіпра.
Невядома, колькі і на якіх умовах Mika Games мае намер укладваць у кожную студыю. Але паведамляецца, што ён хоча дапамагчы гульням дасягнуць штомесячнай выручкі мінімум у $1 млн, а таксама стаць самадастатковымі і ў выніку выйсці на IPO — самім студыям. Для гэтага фонд падзеліцца з імі парадамі па маркетынгу, выбудоўванні бізнэс-працэсаў, манетызацыі і іншаму.
Пакуль Mika Games абвясціў пра дзве ўгоды. Фонд інвеставаў у зарэгістраваныя на Кіпры студыі Hot Siberians, якая спецыялізуецца на тайкунах і idle-гульнях, і Guli Games, якая паспела выпусціць толькі адную гульню — сімулятар фермы Adventure Lands.
Кацалапаў займае пасаду гендырэктара Mika Games. Акрамя яго ў кіраўніцтве фонду значыцца Антон Калкоўскі — інвестыцыйны дырэктар і галоўны аперацыйны дырэктар Mika Games. Калкоўскі раней працаваў у Wargaming і ў розны час займаў пазіцыі дырэктара па развіцці бізнэсу, дырэктара па прадукце і іншыя. Ад мая 2020 года ён узначальвае студыю Bulberry Studio.
Читать на dev.by