«Калі вырашыў пагуляць з нейрасеткамі... і прайграў»: у інтэрнэце завірусіўся пачак Lay's з шасціпалым персанажам
У рускамоўных Telegram-каналах абмяркоўваюць пачак чыпсаў Lay’s «Смятана і цыбуля», які нядаўна з’явіўся на паліцах крамаў. Увагу прыцягнуў дызайн упакоўкі, на якой выяўлены чалавек з шасцю пальцамі.
Дакладней, бачна столькі пальцаў, колькі звычайна мае на адной руцэ чалавек — пяць. Вось толькі дызайнеры не ўлічылі, што вялікі — гэта значыць шосты — палец персанажа, па ідэі, схаваны з адваротнага боку лямкі яго заплечніка.
Паколькі праблемамі з падлікам пальцаў і не толькі славіцца ШІ, карыстальнікі і аўтары каналаў выказалі здагадку, што малюнак згенеравалі.
Адны пачалі высмейваць няўважлівых дызайнераў, якія даверыліся нейрасеткам, каб зэканоміць час. Іншыя называюць гэта «адным з самых дарагіх факапаў з-за ШІ», бо пачак ўжо разышоўся — і, мусіць, немалым накладам — па маркетплэйсах і супермаркетах у Расіі. Трэція думаюць, што гэта спрытны спосаб прыцягнуць увагу да брэнду за кошт хайповай тэмы. Так ці інакш, гэта навочны прыклад выкарыстання ШІ ў маркетынгу.
Читать на dev.by