Камісія па каштоўных паперах ЗША знайшла дзве кампаніі, куды пералічылі грошы кліентаў FTX
Крыптабіржа сёлета правяла дзве венчурныя ўгоды на $200 мільёнаў са сродкаў сваіх кліентаў.
Крыптабіржа сёлета правяла дзве венчурныя ўгоды на $200 мільёнаў са сродкаў сваіх кліентаў.
Крыптабіржа сёлета правяла дзве венчурныя ўгоды на $200 мільёнаў са сродкаў сваіх кліентаў.
Паводле даных CNBC, да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША (SEC). Былы кіраўнік FTX Сэм Бэнкман-Фрыд накіраваў праз кампанію FTX Ventures у сакавіку гэтага года $100 мільёнаў фінтэх-стартапу Dave. У верасні — яшчэ $100 мільёнаў распрацоўшчыкам Web3-праектаў Mysten Labs.
Выданне адзначае, што FTX Ventures апісвае сябе як венчурны фонд з ацэнкай у $2 мільярды, аднак абодва выпадкі SEC звязала з выкарыстаннем кліенцкіх сродкаў. Выяўленне канкрэтных кампаній можа дапамагчы вярнуць знойдзеныя сродкі кліентам і інвестарам, якія пацярпелі ад банкруцтва FTX.
Абедзве кампаніі не былі датычныя да будзь-якіх правапарушэнняў, звязаных з крыптабіржай. Гендырэктар Dave Джэйсан Уілк заявіў, што кампанія не ведала пра тое, што FTX або Alameda выкарыстоўваюць актывы кліентаў для інвестыцый. Ён дадаў, што кампанія плануе пагасіць укладанні FTX да 2026 года і вярнуць $101,6 мільёна з улікам адсоткаў.
Вяртанне сродкаў ад Mysten Labs застаецца незразумелым. Інвестыцыі ў кампанію былі зробленыя з акцыянерным капіталам, аднак у амерыканскім заканадаўстве няма выразна прапісанага механізму вяртання такіх актываў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.