Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Камісія па каштоўных паперах ЗША падала ў суд на крыптавалютныя кампаніі Genesis і Gemini

Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША (SEC) падала ў суд пазоў супраць кампаній Genesis Global Capital і Gemini Trust Company. Рэгулятар палічыў, што створаная імі крыптавалютная крэдытная схема парушае правы інвестараў.

Пакінуць каментарый

Праграма дазваляла кліентам пазычаць актывы брокеру Genesis пад стаўку 8%. Gemini атрымлівала камісійныя за арганізацыю пазыкі, іх памер даходзіў да 4,29%. SEC лічыць, што Genesis павінная была зарэгістраваць прадукт, што запатрабавала б ад яе раскрыцця кліентам дэталёвай фінансавай інфармацыі.

Праграма была запушчаная ў лютым 2021 года і здолела прыцягнуць актывы сотняў тысяч інвестараў на мільярды долараў. У лістападзе мінулага года Genesis спыніла вывад сродкаў удзельнікаў праграмы, бо не змагла выканаць запыты пасля краху крыптавалютнай біржы FTX. На той момант у праграме былі задзейнічаныя 340 тысяч інвестараў на агульную суму $900 мільёнаў.

Заснавальніка крыптабіржы FTX выпусцілі пад заклад у $250 млн

Па тэме

Заснавальніку крыптабіржы FTX выставілі абвінавачванні на 115 гадоў турмы

Інвестары Binance за суткі вывелі больш за $1 млрд з крыптабіржы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.