Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кампаніі прыдумляюць супрацоўнікам бязглуздыя «менеджарскія» пасады, каб не аплачваць авертаймаў

Атрымаць пасаду «менеджара» звычайна добры знак, бо гэта кажа аб прасоўванні па кар’ернай лесвіцы. Паводле даследавання спецыялістаў з Гарвардскай школы бізнэсу і Тэхаскага ўніверсітэта ў Даласе, амерыканскія кампаніі ўсіх масцяў прыдумляюць людзям прыгожыя, але пустыя «менеджарскія» назвы, толькі каб зэканоміць на заробку. Аўтары працы бачаць у гэтым маніпуляванне працоўным заканадаўствам.

1 каментарый

Закон пра справядлівыя ўмовы працы, прыняты ў ЗША ў 1938 годзе, утрымліваў нормы, якія былі закліканыя мінімізаваць перапрацоўкі, спрыяць найманню і палепшыць аплату працы звыш нормы. Таксама ён дазволіў кампаніям не плаціць звышурочных менеджарам, чый заробак перавышаў вызначаны парог у $455 на тыдзень, або прыкладна $24 тысячы на год. Менеджараў тады лічылі асаблівым класам супрацоўнікаў з асаблівай зацікаўленасцю ў поспеху кампаній. Сёння ж большасць «менеджараў» такімі з’яўляецца толькі на паперы.

Даследчыкі прааналізавалі вакансіі ў ЗША за 2010–2018 гг. Выявілася, што колькасць вакансій з дзіўнымі кіраўніцкімі тытуламі і з аплатай проста над гэтым парогам «узрастае на 485%».

Злоўжываюць не толькі «менеджарамі», але і такімі словамі, як supervisor (кіраўнік), lead/er (вядучы), coordinator (каардынатар), head (галоўны) і director (дырэктар). Іх таксама разглядалі ў працы. Прыклады невідавочных пасад — «дырэктар па першым уражанні» (Director of First Impression, то-бок сакратар або адміністратар на рэсэпшане), «менеджар па шампуню для дываноў» (Carpet Shampoo Manager, то-бок звычайны прыбіральшчык) і «менеджар па грумінгу» (Grooming Manager, або цырульнік для мужчын, барбер).

Такога скачка ў гэтым заробкавым дыяпазоне сярод супрацоўнікаў з пагадзіннай аплатай — і якія атрымліваюць звышурочныя — не назіраецца. Таксама яго не назіраецца ў штатах Каліфорнія і Нью-Ёрк, дзе гэты парог вышэйшы.

Что отличает плохую вакансию от хорошей? Говорят соискатели
Что отличает плохую вакансию от хорошей? Говорят соискатели
По теме
Что отличает плохую вакансию от хорошей? Говорят соискатели

Даследчыкі робяць выснову, што кампаніі спецыяльна выкарыстоўваюць гэтыя словы ў пасадах супрацоўнікаў на акладзе і плацяць ім крыху вышэй за ўзровень, пры якім закон дазваляе не аплачваць авертайму.

Паводле ацэнак аўтараў працы, дзякуючы гэтаму выкруту кампаніі ў сярэднім эканомяць 13,5% грошай, якія мусяць плаціць за авертаймы (адпаведна, супрацоўнікі столькі ж губляюць). Практыкуецца ён у самых розных галінах па ўсёй краіне, але найбольш распаўсюджаны ў тых галінах і штатах, дзе ў супрацоўнікаў менш правоў і магчымасцей іх адстойваць, а таксама ў нізкааплатных галінах, такіх як рытэйл і грамадскае харчаванне.

Кампаніі ўжо атрымліваюць за падман калектыўныя пазовы — прычым не толькі гандлёвыя сеткі і вытворцы тавараў, але і фінансавыя і тэхналагічныя фірмы накшталт JPMorgan Chase і Meta.

Amazon Apple Intel в топе списка компаний с самых большим зарплатным разрывом между СЕО и сотрудниками
Amazon, Apple, Intel в топе списка компаний с самых большим зарплатным разрывом между СЕО и сотрудниками
По теме
Amazon, Apple, Intel в топе списка компаний с самых большим зарплатным разрывом между СЕО и сотрудниками

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Обман должен быть наказан!