Кампанія Маска выпусціла ШІ-мадэль для распрацоўшчыкаў

xAI прэзентавала мадэль Grok Code Fast 1 — «разважальную» ШІ-мадэль, якая прызначана для хуткага напісання кода і арыентавана на распрацоўшчыкаў.

Пакінуць каментарый

Мадэль налічвае 314 млрд параметраў і мае архітэктуру «сумесь экспертаў» (mixture of experts). Кантэкстнае акно падтрымлівае 262 тысячы токенаў. Кошт — $0,2 і $1,5 за 1 млн уваходных і выходных токенаў.

Да 2 верасня яна будзе даступна ў GitHub Copilot бясплатна. Яшчэ мадэль можна на працягу тыдня бясплатна тэставаць у Cursor і Kilo, а таксама без лімітаў на некаторых тарыфах Windsurf.

Некаторыя распрацоўшчыкі ўжо апрабавалі навінку і кажуць, што яна кодзіць з «неверагоднай» хуткасцю, а памылкі знаходзіць і выпраўляе нашмат хутчэй за канкурэнтаў. Але для лепшага выніку ёй трэба падрабязна распісваць запыты.

Маск адкрыў доступ да найноўшай версіі Grok для ўсіх у адказ на рэліз GPT-5
Па тэме
Маск адкрыў доступ да найноўшай версіі Grok для ўсіх у адказ на рэліз GPT-5
OpenAI запусціла GPT-5 — «лепшую» ШІ-мадэль у свеце, і яна даступная бясплатна ўсім. Але не ўмее лічыць літары ў словах
Па тэме
OpenAI запусціла GPT-5 — «лепшую» ШІ-мадэль у свеце, і яна даступная бясплатна ўсім. Але не ўмее лічыць літары ў словах

Читать на dev.by