Кампетэнцыі расійскіх праграмістаў «катастрафічна зніжаюцца», бо код за іх усё часцей піша АІ
Расійскія распрацоўшчыкі софту сталі ў разы часцей карыстацца нейрасеткамі пры напісанні кода. Як піша CNews, папулярнасць АІ-сэрвісаў негатыўна адбіваецца на ўласных ведах распрацоўшчыкаў.
Расійскія распрацоўшчыкі софту сталі ў разы часцей карыстацца нейрасеткамі пры напісанні кода. Як піша CNews, папулярнасць АІ-сэрвісаў негатыўна адбіваецца на ўласных ведах распрацоўшчыкаў.
Паводле даных аператара сувязі T2, частата зваротаў да падобных сэрвісаў з запытам аб дапамозе ў стварэнні праграмы ўсяго за пару гадоў ад студзеня 2022 года ад жніўня 2024-га ў Расіі вырасла ў 58 разоў.
Аўдыторыя такіх нейрасетак сярод абанентаў падскочыла да больш як 52,1 тысячы ўнікальных карыстальнікаў на месяц у сярэднім. Актыўней за ўсё імі карысталіся ў гэтым красавіку — тады задачы па напісанні кода нейрасеткам паставіла больш як 81,6 тысячы чалавек, падключаных да сеткі Т2. Статыстыка ўлічвае выключна мабільных карыстальнікаў, так што попыт на нейрасеткі для праграмістаў сярод тых, хто карыстаецца інтэрнэтам з дэсктопа, будзе яшчэ вышэйшым.
У іншых аператараў назіраецца падобная сітуацыя. Паводле даных «Білайн.Аналітыкі», павелічэнне колькасці карыстальнікаў АІ-сэрвісаў для праграмавання ў жніўні 2024 года выявілася 58-кратным год да года. Прытым на фоне жніўня 2022 года іх стала больш толькі ў 25 разоў.
Российские ИТ-компании прекращают повышать зарплату программистам несмотря на инфляцию
Нейрасеткі патрэбныя праграмістам, калі яны сутыкаюцца з чымсьці незнаёмым, напрыклад, з кодам на новай мове. Узрослая іх папулярнасць звязаная з тым, што яны дазваляюць прасцей, хутчэй і якасней рабіць працу. Але эксперты адзначаюць, што чым лепш чалавек разбіраецца ў сваёй сферы, тым менш нейрасеткі могуць дапамагчы яму як спецыялісту, і гэта датычыцца не толькі праграмавання.
Разам з тым эксперты кажуць, што нейрасеткі прыводзяць да «катастрафічнага зніжэння кампетэнцый» праграмістаў. «Тут можна правесці аналогію: шмат хто памятае савецкія канструктары, якія з’яўлялі сабой набор частак, з якіх можна сабраць што заўгодна: самалёт, аўтамабіль, вежавы кран або што пажадае фантазія маленькага інжынера. Lego таксама з гэтага пачыналася. Але сёння ніхто не купляе кубікаў Lego, у крамах прадаецца набор для гатовай інструкцыі. Выконваючы апісаныя крокі, можна сабраць, напрыклад, самалёт. Але калі выкінуць інструкцыю, а самалёт выпадкова ўпадзе і рассыплецца на часткі, мала хто зможа самастойна сабраць яго назад», — адзначыў гендырэктар АНА «Нацыянальны цэнтр кампетэнцый па інфармацыйных сістэмах кіравання холдынгам» Кірыл Семіон.
Згодна са свежым даследаваннем GitHub, нейрасеткамі для генерацыі кода карыстаюцца 97% праграмістаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну и заголовок.. желтее не придумаешь ((
Так цель же была что бы код ИИ писал, или уже передумали?..
Кажется статью тоже ИИ написал.
Не школотой единой и программисты отупеют точно также😄