Каму з айцішнікаў і фрылансераў дазваляюць новы падатак, а каму не

Падаткавікі апублікавалі кейсы дапасавання арт. 7. Логіка туманнага артыкула наконт «працы праз інтэрнэт» стала крыху больш зразумелай.

37 каментарыяў

З тлумачэнняў МПЗ вынікае, што 7-ы артыкул (Закона РБ ад 30 снежня 2022 г. No 230-З «Аб змяненні законаў у пытаннях падаткаабкладання») — якраз для айцішнікаў-фрылансераў. Яны працуюць праз інтэрнэт, і ім без сумневаў можна пераходзіць на падатак на прафдаход.

Але паводле якіх крытэраў паслугі належаць да сферы ІТ? Ці гэта толькі тэхнічныя работы — распрацоўка і тэсціраванне? Ці можна па ППД аказваць паслугі: бізнэс-аналізу, дызайну, тэхрайтынгу, рэкрутынгу і г. д.? 

Логіка дапасавання 7-га артыкула стала крыху больш зразумелай дзякуючы раздзелу «пытанне — адказ» на сайце МПЗ. dev.by вывучыў апублікаваныя кейсы і пасартаваў заняткі/спецыяльнасці паводле прыкметы «можна» і «няможна» ў ППД. 

Вось пра якія віды дзейнасці стала больш зразумела.

Можна ў ППД

  • дзейнасць у галіне камп’ютэрнага праграмавання (падклас 62010 АКЭД);
Падклас 62010 ўключае (адкрыйце спойлер)
  • распрацоўку структуры і змесціва камп’ютарных кодаў і (або) напісанне камп’ютарных кодаў, неабходных для стварэння і функцыянавання: сістэмнага праграмнага забеспячэння (уключаючы абнаўленні, змены і дапаўненні да праграмнага забеспячэння); прыкладнога праграмнага забеспячэння (уключаючы абнаўленні, змены і дапаўненні да праграмнага забеспячэння); баз даных; вэб-сайтаў;
  • змену праграмнага забеспячэння на заказ кліента, то-бок мадыфікацыю і канфігурацыю існай прыкладной праграмы такім чынам, каб яна функцыянавала ў праграмным асяроддзі інфармацыйнай сістэмы кліента; 
  • праектаванне, распрацоўку і ўкараненне ўнутрыкарпаратыўных, віртуальных прыватных і да т. п. сетак, а таксама сродкаў бяспекі сеткі (уключаючы праграмнае забеспячэнне, камп’ютарнае апаратнае абсталяванне і працэдуры, якія забяспечваюць бяспечны абмен інфармацыяй).
  • фрыланс праз анлайн-пляцоўкі накшталт Upwork; 
  • стварэнне відэакантэнту, відэамантаж (праз інтэрнэт);
  • менеджар па працы з маркетплэйсамі (праз інтэрнэт);
  • вёрстка электроннага часопіса (праз інтэрнэт);
  • рэкрутынг (падклас 78100 АКЭД «Дзейнасць агенцтваў па працаўладкаванні»);
  • таргетынг (наладжванне рэкламы ў сацсетках, стварэнне карцінкі, рэкламнага тэксту); 
  • прадастаўленне месца і часу для рэкламы ў інтэрнэце (акрамя рэкламы ў СМІ ў інтэрнэце)

У апошні пункт уваходзяць у тым ліку:

  1. распрацоўка мабільных праграм (гульняў) з наступнай публікацыяй у маркетплэйсе, пры гэтым даход паступае ад рэкламы ў гульнях. 
  2. відэаблогінг, вядзенне сайта з атрыманнем даходу ад інтэрнэт-рэкламы, напрыклад, паводле дамовы з Google AdSense або пры ўсталяванні рэкламнага кода Яндэкс.
Фізасоба займаецца распрацоўкай мабільных праграм (гульняў) з наступнай публікацыяй іх у Google Play. Праграмы распрацоўваюцца і публікуюцца без пасярэднікаў, самастойна. Тэмы (ідэі) праграм (гульняў) фізасоба таксама фарміруе самастойна. У праграмы (гульні) дададзены код AdMob (AdSense), які дазваляе манетызаваць працу — паказваючы карыстальнікам рэкламу. Раз на месяц AdMob (AdSense) высылае плацеж за мінулы месяц. 

МПЗ: Фізасоба мае права ўжыць падатак на прафесійны даход у дачыненні да дзейнасці па прадастаўленні месца для рэкламы на сваіх сайтах, у сваіх мабільных праграмах, калі выкананне работ (аказанне паслуг) ажыццяўляецца на заказ іншых фізічных асоб, у тым ліку зарэгістраваных у якасці ІП і (або) арганізацый па-за месцам знаходжання заказчыка (яго філіяла, іншага адасобленага структурнага падраздзялення), тэрыторыі або аб’екта, якія знаходзяцца пад кантролем заказчыка, з выкарыстаннем для выканання такіх работ (аказання такіх паслуг) і перадачы вынікаў выкананых работ (аказаных паслуг) сеткі Інтэрнэт.

Калі не выконваецца хаця б адная з пералічаных вышэй умоў, фізічная асоба не мае права прымяніць падатак на прафесійны даход.

Пры рэалізацыі мабільных праграм падатак на прафесійны даход не ўжываецца.

  • разлік каштарыснай вартасці аб’екта будаўніцтва (праз інтэрнэт).

Няможна ў ППД, нягледзячы на інтэрнэт

  • распрацоўка софту без заказчыка з продажам праз пляцоўкі-рэсэлеры накшталт FastSpring і PayPro;
    Чаму няможна
    МПЗ: «Рэалізацыя (у адрозненне, напрыклад, ад стварэння праграм на заказ іншых асоб) створаных самастойна камп’ютарных праграм за мяжу аддалена з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт праз пляцоўкі-рэсэлеры накшталт FastSpring і PayPro не ўключаная ў пералік відаў дзейнасці, якія ажыццяўляюцца фізічнымі асобамі — плацельшчыкамі ППД, вызначаны пастановай Саўміна РБ ад 8 снежня 2022 г. № 851, і не прадугледжаная артыкулам 7 Закона РБ ад 30 снежня 2022 г. № 230-З».
  • коўчынг, анлайн-курсы;
    Чаму няможна

    На думку МПЗ, гэта адукацыйная дзейнасць, яе могуць ажыццяўляць толькі суб’екты гаспадарання — арганізацыі і ІП.

  • псіхалагічныя кансультацыі анлайн;
    Чаму няможна

    МПЗ: «Дзейнасць псіхолагаў, уключаючы псіхалагічнае кансультаванне, не належыць да відаў дзейнасці, магчымых для прымянення ППД».

  • майнінг;
  • праца на біржы, інвестыцыі, крыптавалюта.

Што ў выніку

Паслугоўваючыся гэтай логікай, дызайнерам, тэсціроўшчыкам, бізнэс-аналітыкам, тэхрайтарам, капірайтарам працаваць з выплатай ППД таксама можна.

Псіхолагам, фітнэс-трэнерам ды іншым коўчам дакладна ну.

Выкладчыкам ІТ-дысцыплін і англійскай складана: ім трэба памятаць, што яны займаюцца рэпетытарствам, а не адукацыйнай дзейнасцю.  

Няможна на ППД атрымліваць прыбытак ад продажу сваіх праграм на маркетплэйсах, але заліваць іх на маркетплэйсы і атрымліваць прыбытак ад рэкламы можна.

Выводзіць грошы з фрыланс-біржаў з выплатай ППД таксама можна.

Калі вы сумняваецеся, ці можна вам у ППД, лепш задаць пытанне наўпрост падаткавікам.

Ці айцішнікам таксама можна, бо ў іх інтэрнэт? Туман вакол новага падатку
Па тэме
Ці айцішнікам таксама можна, бо ў іх інтэрнэт? Туман вакол новага падатку
Айцішнікам дазволілі плаціць новы падатак! (Але пытанні засталіся)
Па тэме
Айцішнікам дазволілі плаціць новы падатак! (Але пытанні засталіся)

Читать на dev.by