Памежнікі ўводзяць кантроль на ўезд у Беларусь з боку Расіі

У тых, хто ўязджае ў Беларусь, пачалі правяраць пашпарты.

5 каментарыяў

Незалежныя медыя паведамляюць пра ўвядзенне памежнага кантролю на мяжы Беларусі і Расіі.

Так, ёсць відавочцы з’яўлення кантрольных пунктаў як мінімум у трох пунктах: на М1, у раёне Лёзна і Добруша. Там збіраюцца чэргі.

Пры гэтым грамадзянам, якія тэлефануюць у Дзяржпамежкамітэт, тлумачаць, што кантроль цяпер працуе «на шасці асноўных напрамках», «толькі на ўезд». Памежнікі спасылаюцца на ратыфікацыйнае пагадненне пра ўзаемнае прызнанне віз з Расіяй.

Меру яны называюць часовай, але на які тэрмін яна прынятая, не гавораць.


Читать на dev.by