Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кожны пяты распрацоўшчык адкладае больш за палову даходу. Некаторыя — 80%+

Многія айцішнікі захоўваюць свабодныя рэсурсы «пад падушкай», у асноўным — у доларах. Спыталіся, якую частку даходу ўдаецца адкладаць спецыялістам.

Пакінуць каментарый

Многія айцішнікі захоўваюць свабодныя рэсурсы «пад падушкай», у асноўным — у доларах. Спыталіся, якую частку даходу ўдаецца адкладаць спецыялістам.

Паўдзельнічалі 1400 + ІТ-спецыялістаў. Амаль палова — распрацоўшчыкі. 35% — мідлы. Амаль траціна спецыялістаў працуе ў ІТ 10 і больш гадоў.

Iншыя інсайды з анкеты пра ашчаджанні

Айцішнікі ў Беларусі захоўваюць грошы «пад падушкай», рэлаканты — у замежных банках

Айцішнікі сталі больш укладацца ў крыпту. Ёсць у кожнага чацвёртага

Падрабязней пра ўдзельнікаў
  • Developer (software engineer) — 47,2%
  • QA Specialist — 8,1%
  • Team Lead/Tech Lead — 7,6%
  • QA Automation Engineer — 5,3%
  • DevOps Engineer — 3,8%
  • Project Manager — 3,1% 
  • Business Analyst — 2,9% 
  • Іншае — 2,5%
  • Architect — 1,1%
  • Head of Department — 2,1%
  • Marketing Specialist — 1,8%
  • Data Scientist — 1,5% 
  • Designer — 1,4% 
  • HR Specialist/Recruiter — 1,3%
  • C-Level — 1,2%
  • System Administrator — 1,2%
  • UI/UX Designer — 1,1% 
  • Product Manager/Product Owner — 1,0% 
  • Delivery Manager — 0,8% 
  • Support Specialist — 0,8% 
  • DataBase/Administrator — 0,8%
  • Resource Manager — 0,7% 
  •  Account Manager — 0,6% 
  • Sales/Business Development Manager — 0,6% 
  • System Analyst — 0,4%
  • Technical Writer — 0,3%
  • Copywriter — 0,1% 
  • PR Specialist/Manager — 0,1%

Прафесійны ўзровень

  • Middle — 40,0%
  • Senior — 32,2%
  •  Lead — 12,9% 
  • Junior — 11,9% 
  • С-узровень — 0,2%
  • N/A — 0,6% 
  • Іншы — 0,4%

Траціна айцішнікаў накіравала на ашчаджанні ад 20 да 50% гадавых даходаў. Гэта самая вялікая катэгорыя рэспандэнтаў. Па выніках аналагічнага анкетавання ў лістападзе мінулага года адсотак такіх айцішнікаў быў амаль аналагічным.

Больш за палову даходу адклалі 17,5% спецыялістаў. Гэта другая паводле колькасці катэгорыя айцішнікаў. Крыху менш (16,7%) рэспандэнтаў накіравалі на ашчаджанні 20% гадавога даходу. Гэта трэці паводле папулярнасці адказ.

Толькі 5% спецыялістаў (70 рэспандэнтаў) змаглі адкласці найвялікшую частку сваіх даходаў — 80% і больш. Большасць з іх — сеньёры. Многія адпрацавалі ў ІТ 5-10+ гадоў. 

Сёлета зменшылася колькасць тых, хто не адкладае наогул, але нязначна — з 9,9% да 6,9%.

Спецыялізацыя

Параўналі, колькі ўдалося адкласці спецыялістам розных напрамкаў (узялі топ-5 самых папулярных паводле вынікаў анкетавання).

Траціна распрацоўшчыкаў, што ўдзельнічалі ў анкетаванні, змагла адкласці ад 20% да 50% прыбытку, яшчэ 20% накіравалі на ашчаджанне больш за палову даходу.

8% QA Automation Engineer змаглі адкласці 80% і больш даходаў. Гэта самы вялікі паказчык сярод топ-5. Акрамя таго, абсалютна ўсе QA Automation Engineer, якія ўдзельнічалі ў анкетаванні, адклалі за год хоць штосьці.

Сярод QA Specialist, наадварот, адразу 11,5% чалавек паведамілі, што нічога не адкладалі (самы высокі паказчык сярод топ-5). Для параўнання, сярод распрацоўшчыкаў такіх спецыялістаў аказалася 6,4%, сярод DevOps Engineer — 7,4%. Акрамя таго, толькі сярод QA Specialist з топ-5 не знайшлося ніводнага спецыяліста, які адклаў 80% і больш даходу.

Лакацыі

Таксама паглядзелі, якую частку даходу адкладаюць спецыялісты з ІТ у розных лакацыях.

Сярод айцішнікаў, якія працуюць у Беларусі — самы вялікі адсотак (сярод усіх лакацый) тых, хто адклаў 80% і больш (6,5%). Для параўнання, сярод спецыялістаў, якія працуюць у Літве, такіх толькі 1,5%.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.