Тэхдыр Meta казаў, што ШІ заб'е аплікацыі. Але ў крамах Apple і Google адбыўся выбух рэлізаў
Пакуль індустрыя спрачаецца пра тое, ці выцесняць ШІ-агенты традыцыйныя дадаткі, App Store і Google Play фіксуюць бум новых рэлізаў. Паводле аналітыкаў Appfigures, у 1 квартале 2026 года колькасць новых аплікацыяў вырасла на 60% год да году на абедзвюх платформах, а асобна на iOS наогул на 80%. У красавіку лічбы яшчэ круцейшыя: +104% на абодвух сторах і +89% на iOS.

Асноўная версія таго, што адбываецца — ШІ-інструменты для распрацоўкі кшталту Claude Code і Replit знізілі парог уваходу настолькі, што аплікацыі цяпер робяць людзі без тэхнічнага бэкграўнду. Калі ёсць ідэя, код напіша ШІ.
Гэта добра адлюстроўваецца і ў структуры рэлізаў. Мабільныя гульні па-ранейшаму лідаруюць па колькасці навінак, але ў топ-5 катэгорый упершыню прабілася «прадуктыўнасць», а «утыліты» наогул выйшлі на 2 месца. Следам — «лайфстайл» і «здароўе і фітнес». Запыты цалкам зямныя: людзі хочуць дадаткі пад свае канкрэтныя задачы і цяпер могуць іх проста сабраць.
Адваротны бок выбуховага росту — нагрузка на мадэрацыю. Паводле ўласных дадзеных Apple за 2024 год, яна адхіліла больш за 320 тысяч аплікацыяў за спам і плагіят, заблакавала больш за 37 тысяч патэнцыйна махлярскіх дадаткаў і выдаліла больш за 17 тысяч за падмену функцыянала пасля публікацыі. З ростам патоку ШІ-згенераваных дадаткаў гэтая праца будзе толькі ўскладняцца, адзначае TechCrunch.
Год таму пра тое, што ШІ можа выцесніць дадаткі і стаць базавым спосабам выкарыстання тэхналогій, казаў тэхнічны дырэктар Meta Эндру Босварт. Але пакуль усё атрымліваецца наадварот.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.