Стартап беларуса Дэніса Яраца мае намер правесці першаснае публічнае размяшчэнне акцый у 2028 годзе. Як заявіў генеральны дырэктар Perplexity Аравінд Шрынівас, гэты план не залежыць ад таго, як фондавы рынак прыме блізкія лістынгі Anthropic і OpenAI. Раней кіраўнік стартапа толькі туманна згадваў, што не плануе выходзіць на біржу раней гэтага тэрміну, але ягоныя апошнія заявы ўказваюць на ўжо дакладна зацверджаны графік.
Стартап беларуса Дэніса Яраца мае намер правесці першаснае публічнае размяшчэнне акцый у 2028 годзе. Як заявіў генеральны дырэктар Perplexity Аравінд Шрынівас, гэты план не залежыць ад таго, як фондавы рынак прыме блізкія лістынгі Anthropic і OpenAI. Раней кіраўнік стартапа толькі туманна згадваў, што не плануе выходзіць на біржу раней гэтага тэрміну, але ягоныя апошнія заявы ўказваюць на ўжо дакладна зацверджаны графік.
«Незалежна ад гэтых дзвюх кампаніяў, мы першапачаткова планавалі нешта падобнае на 2028 год, і гэтыя планы застаюцца ў сіле», — адзначыў ён у інтэрв’ю CNBC.
Каментар прагучаў на фоне інтэнсіўнага руху на рынку: на мінулым тыдні Anthropic канфідэнцыяльна падала заяўку на IPO, і яе апошняя ацэнка набліжаецца да $1 трлн. Учора аналагічны крок зрабіла OpenAI. Разам з намечаным на гэты тыдзень выхадам на біржу SpaceX гэтыя размяшчэнні стануць найбуйнейшымі ў гісторыі і галоўным тэстам на гатоўнасць інвестараў укладваць каласальныя грошы ў Big Tech.
Шрынівас прызнае, што правал гэтых гігантаў ударыць па ўсім ШІ-сектары, але настроены аптымістычна. «Калі ў іх нешта пойдзе не так, пачнецца ланцуговая рэакцыя — тут няма чаго прыхарошваць. Лістынг SpaceX на гэтым тыдні дакладна стане апераджальным індыкатарам таго, як пойдуць справы ў Anthropic або OpenAI. Для ўсёй ШІ-індустрыі важна, каб гэтыя IPO прайшлі паспяхова, і я сапраўды думаю, што ўсё будзе добра, таму што справы ў іх ідуць выдатна».
Кіраўнік Perplexity дадаў, што абедзве кампаніі цалкам заслугоўваюць свае касмічныя ацэнкі, паколькі знаходзяцца на перадавой тэхналогій. Адзінае, што можа ім пагражаць, — гэта раптоўнае запаволенне прагрэсу, хоць цяпер ніякіх прыкмет гэтага няма.
«Калі на працягу паўгода мы не ўбачым прагрэсу ў магчымасцях мадэляў ад адной з гэтых дзвюх кампаній, вось тады ў іх узнікнуць праблемы», — лічыць прадпрымальнік.
Яшчэ адной тэмай абмеркавання сталі карпаратыўныя выдаткі на ШІ. Раней кіраўнік OpenAI Сэм Альтман прызнаў, што выдаткі на нейрасеткі сталі вялікай праблемай, а кампаніі пачалі жорстка кантраляваць свае ІТ-бюджэты. Тым больш што некаторыя супрацоўнікі штучна раздзімаюць выкарыстанне ШІ, каб сімуляваць высокую прадукцыйнасць.
Шрынівас адзначыў, што эпоха марнатраўства ў ІТ скончылася. Сам Perplexity будуе свой прадукт на базе мадэляў ад розных пастаўшчыкоў, і яго алгарытмы ўмеюць аўтаматычна выбіраць аптымальную нейрасетку пад канкрэтную задачу, улічваючы яе кошт: «Калі ёсць адкрытая мадэль, якая вырашае задачу ў 90% выпадкаў, я, хутчэй за ўсё, выберу яе, калі яна ў 10–20 разоў танней перадавой камерцыйнай мадэлі. Будучыня перадавога ШІ па-ранейшаму выглядае ашаламльяльна, але гэта больш не будзе бяздумнай тратай грошай, якую мы назіралі ў апошнія некалькі месяцаў».
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.