У кантакт-цэнтры 115 рыхтуюць глабальнае абнаўленне ПА, пасля якога заяўкі будуць апрацоўваць не толькі аператары, але і ШІ-агенты. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са словаў дырэктара ДП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» Максіма Бардовіча.
У кантакт-цэнтры 115 рыхтуюць глабальнае абнаўленне ПА, пасля якога заяўкі будуць апрацоўваць не толькі аператары, але і ШІ-агенты. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са словаў дырэктара ДП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» Максіма Бардовіча.
«Цяпер распрацоўваецца тэхнічнае заданне на яго перапрацоўку. Надалей яно будзе ўзгоднена ўсімі службамі. Рэалізацыя абноўленага праграмнага забеспячэння запланавана да канца 2027 года», — заявіў чыноўнік.
Паводле яго, фокус перапрацоўкі будзе на працы з базай дадзеных. Таксама з’явяцца інтэлектуальныя агенты, «якія будуць узаемадзейнічаць з жыхарамі нароўні з аператарамі».
За першае паўгоддзе ў 115 паступіла больш за 850 тысяч заявак, якія былі апрацаваны і накіраваны на выкананне ў гарадскія службы. Бардовіч кажа, што ўсе заяўкі апрацоўваюцца імгненна — як толькі аператар завяршае размову з заяўніком, інфармацыя аўтаматычна адпраўляецца на выкананне ў гарадскія службы, а тыя абавязаны выканаць заяўку на працягу сутак. Хаця некаторыя заяўкі патрабуюць больш часу для вырашэння.
Дырэктар нагадаў, што для падачы заяўкі неабавязкова тэлефанаваць у кантакт-цэнтр — гэта можна зрабіць праз партал «Мая рэспубліка» (115.бел). Напрыклад, можна без чаргі адправіць фота праблемы, знаходзячыся проста на вуліцы, і заяўка пасля мадэрацыі пойдзе канкрэтнаму выканаўцу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Уже пообщались с ИИ на А1 и МТС, опыт надо переносить.