Найбуйнейшы ў свеце рытэйлер закрывае тры тэхнахабы, прымушае супрацоўнікаў пераязджаць

Walmart — найбуйнейшы ў свеце рытэйлер і найбуйнейшая ў свеце кампанія паводле аб’ёму выручкі — збіраецца закрыць тры са сваіх 11 тэхналагічных цэнтраў у ЗША. Пра гэта піша Wall Street Journal са спасылкай на нататку, якую разаслаў мінулага тыдня тэхдырэктар Walmart Сурэш Кумар. Супрацоўнікаў, якіх гэта закране, папросяць рэлакавацца.

Пакінуць каментарый

ІТ-офісы будуць закрытыя ў Осціне (штат Тэхас), Портлендзе (Арэгон) і Карлсбадзе (Каліфорнія). Таксама айцішнікам прыйдзецца працаваць з офіса мінімум два дні на тыдзень, хоць некаторыя пазіцыі могуць зрабіць цалкам аддаленымі.

«Мы прынялі рашэнне засяродзіць прысутнасць нашых тэхналагічных каманд у абраных лакацыях. Мы спадзяемся рэлакаваць або прадугледзець аддалены фармат працы для ўсіх супрацоўнікаў, якіх гэта закране», — заявіў прадстаўнік Walmart.

Раней пра скарачэнне 18 тысяч чалавек абвясціў галоўны канкурэнт Walmart — Amazon.

Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
Па тэме
Amazon звальняе 18 тысяч чалавек

Менш за год таму Walmart хацела адкрыць новыя тэхнахабы ў канадскіх Атланце і Таронта. Планавалася наняць 5 тысяч супрацоўнікаў, у тым ліку спецыялістаў у кібербяспецы, інжынераў софту, дата-саентыстаў ды іншых. Глабальны штат ІТ-падраздзялення Walmart, якая мае 6 хабаў па-за межамі ЗША, станам на сакавік налічваў 20 тысяч чалавек.

Кампанія абяцае кампенсаваць рэлакацыю супрацоўнікаў з хабаў, што закрываюцца. Тым, хто аддасць перавагу звальненню, выплацяць выходную дапамогу.


Читать на dev.by