«Хросны бацька ШІ» назваў важны пабочны эфект ад замены людзей на ШІ, пра які не думаюць кампаніі
«Хросны бацька ШІ» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Джэфры Хінтан удзельнічаў у нядаўнім абмеркаванні перспектыў і пагроз ШІ ў Джорджтаўнскім універсітэце з Берні Сандэрсам. Той спытаў, ці думаюць мільярдэры кшталту Ілана Маска і Лары Элісана пра наступствы для рабочага класа, калі ўліваюць мільярды даляраў у ШІ і робатаў. Напрыклад, пра тое, што калі пазбавіць людзей працы, то ў іх не будзе грошай, якія можна было б траціць.
«Варта было б, але думаю, што не. І я лічу, што да многіх з іх не даходзіць, што калі не плаціць рабочым, то ніхто не будзе купляць іх прадукцыю. І яны наўрад ці задумваліся пра сур’ёзныя сацыяльныя ўзрушэнні, якія нас чакаюць, калі ўзровень беспрацоўя стане занадта высокім», — лічыць Хінтан.
Сандэрс узгадаў Біла Гейтса, які прадказваў, што для большасці задач людзі не будуць патрэбныя, і генеральнага дырэктара Anthropic Дарыа Амадэя, які ўпэўнены, што ШІ знішчыць палову пазіцый джуноў.
Хінтан дапускае, што гэтыя прагнозы могуць спраўдзіцца. Нягледзячы на мноства артыкулаў пра тое, што ШІ не спраўляецца з многімі задачамі і не адбярэ ў нас працоўныя месцы, трэба памятаць, што тэхналогія пакуль на вельмі ранняй стадыі развіцця. Яна новая, але вельмі хутка ўдасканальваецца, кажа навуковец.
«Сумняваюся, што ШІ створыць столькі ж працоўных месцаў, колькі заменіць. Ён створыць пазіцыі кшталту промпт-інжынераў, … але іх колькасць будзе далёка ад таго, колькі ён знішчыць», — дадаў Хінтан.
Магчыма, ад аўтаматызацыі не абаронены не толькі работнікі разумовай працы, але і фізічнай, якія зараз лічацца менш уразлівымі перад ШІ. Маск кажа, што вельмі хутка робаты будуць здольныя, напрыклад, будаваць дамы і нават цэлыя замкі.
Читать на dev.by