Крыптабіржа-банкрут FTX абяцае выплаціць усе грошы кліентам
Юрыст FTX Эндру Дзітдэрых падчас судовага пасяджэння заявіў, што кампанія верне грошы сваім кліентам у поўным аб’ёме.
Юрыст FTX Эндру Дзітдэрых падчас судовага пасяджэння заявіў, што кампанія верне грошы сваім кліентам у поўным аб’ёме.
Юрыст FTX Эндру Дзітдэрых падчас судовага пасяджэння заявіў, што кампанія верне грошы сваім кліентам у поўным аб’ёме.
Дзітдэрых дадаў, што кампенсацыі кліентам будуць выплачваць з улікам цаны крыптавалюты, якую яны набылі, станам на лістапад 2022 года, калі біржа абвясціла аб банкруцтве. Кампанія будзе старанна вывучаць кожную прэтэнзію.
«Мне б хацелася, каб суд і зацікаўленыя бакі разумелі гэта не як гарантыю, а як мэту. Для атрымання выніку трэба будзе яшчэ шмат працы і ёсць шмат рызык, але мы лічым, што мэта дасягальная, і ў нас ёсць стратэгія яе выканання», — сказаў юрыст.
Таксама ў кампаніі няма планаў перазапуску біржы. «Мы спадзяемся, што гэта пакладзе канец размовам, што з гэтым бізнэсам увесь час усё было як мае быць. Гэта быў безадказны падман, створаны асуджаным злачынцам», — заявіў Дзітдэрых.
Раней на FTX было пададзена больш за 36 000 пазоваў на агульную суму каля $16 мільярдаў. Крыптабіржа папярэдзіла, што зможа выплаціць кампенсацыю толькі каля 90% кліентаў. Заснавальніка і былога гендырэтара Сэма Бэнкмана-Фрыда прызналі вінаватым у махлярстве.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Интересно, я был клиентом ФТИкс и потерял свои средства в районе 3т евро, она собирается вернуть только тем, кто обратился в суд или всем аккаунтам, которые были заблокированы?
Хех, у меня там были какие-то копейки в районе 100 у.е. Как задом чувствовал - за день до падения вывел в фиат. Ну, и потом присылали письма, мол, если чот у вас осталось - заполните форму, внесём вас в список на возврат и т.п. Но так как у меня ничего не осталось, то не заполнял и как этот процесс дальше для других выглядел - не знаю.