Яшчэ адная буйная крыптабіржа ўвяла абмежаванні для расійцаў
Яшчэ адная крыптабіржа ўвяла абмежаванні для расійскіх карыстальнікаў.
Платформа Kraken была створаная ў 2011 годзе і сёння займае 7-е месца ў свеце сярод падобных кампаній паводле аб’ёму сутачных таргоў. Біржа пачала рассылаць паведамленні пра абмежаванне ўліковых запісаў расійцаў, карыстальнікам дазволены вывад актываў. Новыя абмежаванні звязаныя з новым пакетам санкцый ЕС. Раней кіраўнік кампаніі Джэсі Паўэл заявіў, што заблакаваць рахункі расійцаў біржа не можа без юрыдычнага патрабавання.
«Расійцы мусяць быць гатовыя да таго, што гэта патрабаванне можа з’явіцца, і тады гэта будзе немінуча… калі б мы збіраліся добраахвотна заблакаваць рахункі жыхароў краін, якія несправядліва нападаюць і правакуюць гвалт ва ўсім свеце, першай чаргой мы б замарозілі ўсе рахункі ў ЗША», — паведаміў тады Паўэл.
Читать на dev.by