Долар і еўра працягваюць таннець. Курсы валют 3 снежня

Долар і еўра працягваюць таннець пасля выхадных. Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 3 снежня курс долара ўпаў на 0,23%, курс еўра — амаль на 1%.

2 каментарыя

У параўнанні з папярэднім днём тэмп падзення долара знізіўся (2 лістапада было мінус 1,1%), курс склаў 3,5227 рубля. А вось тэмп падзення еўра пакуль захоўваецца: і ўчора, і сёння еўрапейская валюта патаннела амаль на 1%. Курс еўра па выніках апошніх таргоў склаў 3,7220.

Долар таннее ўжо трэцюю гандлёвую сесію запар. За гэты час курс знізіўся больш чым на 2%.

Гэта троху нечакана, улічваючы працяглы рост у мінулым месяцы. Асабліва рэзкі скачок курсу адбыўся ў апошнюю дэкаду. Калі за першыя 20 дзён лістапада долар падаражэў на 2,3%, то за апошнія 10 дзён — больш чым на 5%.

Але ў снежні пакуль назіраецца зваротная тэндэнцыя. Хоць у цэлым ад пачатку года долар падаражэў амаль на 11,0%.

У адрозненне ад долара курс еўрапейскай валюты нестабільны апошні месяц. Ад пачатку года еўра падаражэў на 5%.


Читать на dev.by