Квартальныя паказчыкі Google чацвёрты раз выявіліся ніжэйшымі за чаканні аналітыкаў
Кампанія апублікавала фінансавую справаздачу за чацвёрты квартал 2022 года: прыбытак упаў, выручка падрасла.
Выручка вырасла на 1% да $76,05 мільярда, за ўвесь 2022 год павялічылася на 10% да $282,84 мільярда. Аперацыйны прыбытак упаў у квартале на 24% да $18,16 мільярда, за год — на 26% да $74,84 мільярда. Чысты прыбытак за квартал — $13,6 мільярда, за год — $59,97 мільярда.
Паводле справаздачы, больш за ўсё выручкі кампаніі прынесла рэклама — $59 мільярдаў. Выручка ад Youtube-рэкламы склала $7,9 мільярда. На пошук прыпала $42,6 мільярда. Таксама кампанія звольніла сёлета ў студзені 12 тысяч супрацоўнікаў, выдаткі на выплаты дапамог складуць ад $1,9 да $2,3 мільярда. Яшчэ $500 мільёнаў — выдаткі на скарачэнне офісных плошчаў.
Паводле даных CNBC, усе паказчыкі кампаніі ў фінансавай справаздачы выявіліся ніжэйшымі за чаканні аналітыкаў. Гэта чацвёрты квартал, калі Alphabet дае справаздачу, ніжэйшую за прагнозы экспертаў.
Читать на dev.by