«Лабараторыя Касперскага» адключыць свой VPN-сэрвіс у Расіі
Кампанія заявіла пра завяршэнне працы VPN-праграмы Kaspersky Secure Connection на тэрыторыі Расіі.
Кампанія заявіла пра завяршэнне працы VPN-праграмы Kaspersky Secure Connection на тэрыторыі Расіі.
Кампанія заявіла пра завяршэнне працы VPN-праграмы Kaspersky Secure Connection на тэрыторыі Расіі.
VPN знікне са складу розных комплексных прадуктаў, якія кампанія прапануе ў Расіі. У іншых краінах Kaspersky Secure Connection працягне працу ў ранейшым рэжыме. Паведамляецца, што адключаць прадукт будуць паэтапна, каб «звесці нязручнасці для цяперашніх карыстальнікаў да мінімуму».
Платная версія Kaspersky Secure Connection будзе прадавацца да канца снежня, набытая і актываваная праграма будзе працаваць да заканчэння тэрміну дзеяння ліцэнзіі або бягучай падпіскі. Такім чынам, пасля снежня праграма павінная дзейнічаць — у большасці карыстальнікаў гэты тэрмін складае не больш за год.
Бясплатная версія Kaspersky Secure Connection канчаткова спыніць працу да 15 лістапада. Кампанія не назвала прычын згортвання працы VPN-праграмы на тэрыторыі Расіі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
фиалетово, всё равно всё сливали