«Лабараторыя Касперскага»: ашуканцы маскіруюць праграмы аддаленага доступу пад банкаўскі софт
Спецыялісты кампаніі выявілі новы спосаб крадзяжу асабістых даных карыстальнікаў — яны прапануюць спампаваць і ўсталяваць праграму на смартфон.

Паводле даных «Лабараторыі», ашуканцы пад рознымі падставамі просяць усталяваць нібыта новую банкаўскую праграму, якая насамрэч ёсць праграмай для аддаленага доступу. Затым з дапамогай софту зламыснікі могуць атрымаць доступ да анлайн-банкінгу на прыладах з Android.
Звычайна ашуканцы тэлефануюць ахвярам і просяць усталяваць новыя версіі банкаўскіх праграм, матывуючы гэта санкцыямі. Пасля гэтага зламыснікі дасылаюць усталёвачны пакет і праз усталёўку атрымліваюць доступ да смартфона. Спецыялісты рэкамендавалі не пераходзіць па неправераных спасылках і не спампоўваць файлаў з сумніўных паведамленняў, а праграмы ўсталёўваць толькі з афіцыйных рэсурсаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.