Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Аўстраліі зрабілі чатбота, які здзекуецца з тэлефонных ашуканцаў

Спецыялісты ў кібербяспецы з аўстралійскага ўніверсітэта Макуоры ў Сіднэі стварылі чатбота, які выдае сябе за чалавека і бярэ скамераў зморам, расказвае PCMag. Задача мадэлі — як мага больш зацягваць дыялог са скамерамі, тым самым зніжаючы колькасць паспяховых махінацый і іхнія даходы.

Пакінуць каментарый

Ідэя прыйшла да галавы прафесару ВНУ Далі Каафару. Аднойчы яму патэлефанавалі скамеры — ён пратрымаў іх на лініі 40 хвілін, пакуль забаўляў дзяцей за абедам. Каб не марнаваць і свой час таксама, навуковец вырашыў аўтаматызаваць гэты працэс пры дапамозе АІ, які змог бы падтрымліваць размову з ашуканцамі.

Так з’явіўся чатбот Apate — ён названы ў гонар старажытнагрэцкай багіні хлусні і падману Апаты. У аснове ляжыць тэхналогія накшталт ChatGPT і кланаванне голасу. Каб ён выдаваў больш-менш натуральныя адказы, яго навучалі на расшыфроўках рэальных дыялогаў са скамерамі, уключаючы тэлефанаванні, імэйлы і паведамленні ў сацсетках.

Мошенники рассылают офферы от известных компаний крадут данные
Мошенники рассылают офферы от известных компаний, крадут данные
По теме
Мошенники рассылают офферы от известных компаний, крадут данные

Цяпер Apate выпрабоўваюць на тэставых званках. Пакуль бот у сярэднім трымаецца толькі 5 хвілін. Мэта — давесці працягласць гутаркі да 40 хвілін.

Паводле слоў распрацоўшчыкаў, у пэўным сэнсе чатбот нават перасягнуў чаканні. Напрыклад, часам скамеры запытвалі інфармацыю, для якой бота не рыхтавалі, але яму ўсё роўна ўдавалася выкруціцца са складаных сітуацый.

Як адзначае выданне, скамеры ўжо выкарыстоўваюць АІ у сваіх махінацыях, напрыклад, сінтэз маўлення і дыпфэйкі. Каманда Каафара мае намер змагацца з імі іх жа прыёмамі. Распрацоўшчыкі ўжо вядуць перамовы наконт свайго чатбота з некалькімі аператарамі сувязі.

Ашуканцы сталі выкарыстоўваць ChatGPT для стварэння фішынгавых лістоў
Ашуканцы сталі выкарыстоўваць ChatGPT для стварэння фішынгавых лістоў
Па тэме
Ашуканцы сталі выкарыстоўваць ChatGPT для стварэння фішынгавых лістоў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.