Латвія ад 1 лістапада можа канфіскоўваць машыны на беларускіх нумарах
Латвійская забарона на беларускія аўтамабілі набыла поўную моц.
У Латвіі 31 кастрычніка скончыўся дэдлайн для вывазу або перарэгістрацыі аўто на беларускіх нумарах. Ад 1 лістапада машыны, якія засталіся ў краіне, могуць канфіскоўваць. Адпаведныя папраўкі зацвердзіла камісія Сейма яшчэ на пачатку верасня.
Латвія яшчэ ў сярэдзіне ліпеня забараніла ўезд зарэгістраваным у Беларусі легкавым машынам «у мэтах забеспячэння выканання санкцый ЕС». Цяпер забароненае таксама перамяшчэнне па тэрыторыі Латвіі легкавых аўто на беларускіх нумарах.
Выключэнне:
— аднаразовы ўезд у Латвію з мэтай транзіту (пасля звароту ў Дырэкцыю бяспекі дарожнага руху Латвіі);
— аўтамабілі дыпламатычных і консульскіх службаў;
— спецыяльна абсталяваныя аўтамабілі асоб з абмежаванымі магчымасцямі, якія ўязджаюць у Латвію для наведвання блізкіх сваякоў (трэба запытваць дазвол у Службы фінансавай выведкі Латвіі);
— уезд з асаблівых выпадкаў, звязаных з нацбяспекай;
— беларусы-ўцекачы (ім працягнулі дэдлайн для перарэгістрацыі сваіх аўто).
Читать на dev.by