Латвія ўвяла платную электронную чаргу для ўезду на аўто з Беларусі

З сярэдзіны кастрычніка пры перасячэнні знешняй мяжы Латвіі транспартныя сродкі павінны будуць загадзя рэгістравацца ў сістэме браніравання электроннай чаргі. Адпаведную пастанову 23 верасня вынес ўрад краіны, паведамляе TVNet.

2 каментарыя

Новаўвядзенне распаўсюджваецца ў тым ліку на пункт пропуску Патэрніекі-Грыгароўшчына на латвійска-беларускай мяжы.

Паслуга будзе каштаваць €9,3 за адзін ТС. Папярэдні запіс у электронную чаргу адкрыецца 1 кастрычніка і будзе праходзіць у спецыяльнай сістэме lvrobeža.lv/lvborder.lv. Сама працэдура стане абавязковай з 15 кастрычніка.

Рэгістравацца трэба будзе ўсім — выключэнне складуць конныя экіпажы, велатранспарт, асобы з пашпартамі Еўракамісіі і іншыя выпадкі, прадугледжаныя латвійскім законам. Кіроўцы аўтобусаў, якія ажыццяўляюць рэгулярныя пасажырскія перавозкі, будуць абавязаны рэгістравацца, але будуць вызвалены ад платы за паслугу.

Акрамя гэтага, з 1 верасня беларусы абавязаны за 48 гадзін да ўезду ў Латвію падаць дадзеныя аб сабе і мэтах паездкі і чакаць дазволу.

З 1 верасня беларусы будуць уязджаць у Латвію па новых правілах
Па тэме
З 1 верасня беларусы будуць уязджаць у Латвію па новых правілах
У Польшчы рыхтуюць яшчэ адно аўтамабільнае новаўвядзенне, якое закране беларусаў
Па тэме
У Польшчы рыхтуюць яшчэ адно аўтамабільнае новаўвядзенне, якое закране беларусаў

Читать на dev.by