Латвія забараніла беларускія відэагульні
Сейм Латвіі падтрымаў новыя імпартныя абмежаванні на расійскія і беларускія тавары. У спіс, сярод іншага, трапілі відэагульні з дзвюх краін, заўважылі незалежныя беларускія медыя.

Тэрміновыя папраўкі да Закона аб падтрымцы грамадзянскага насельніцтва Украіны латвійскі парламент прыняў у канчатковым чытанні ў чацвер, 23 ліпеня. Яны таксама прадугледжваюць забарону на ўвоз кніг, газет, спартыўных тавараў, цацак, адзення і абутку з дзвюх краін-агрэсараў.
«Гэтымі папраўкамі мы працягваем мэтанакіравана разрываць эканамічныя сувязі з Расіяй і Беларуссю, захоўваючы пры гэтым непахісную падтрымку Украіны ў яе барацьбе за свабоду і незалежнасць», — адзначыў Раймондс Бергманіс, старшыня Камітэта па абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі, адказны за прасоўванне законапраекта ў Сейме.
Забарона таксама будзе распаўсюджвацца на імпарт згаданых тавараў з трэціх краін, калі краінай іх паходжання з’яўляецца Расія або Беларусь. Дакладны спіс тавараў, якія падпадаюць пад забарону, вызначыць урад Латвіі.
Папраўкі ўступяць у сілу на наступны дзень пасля апублікавання. Забарона будзе дзейнічаць да 1 ліпеня 2027 года.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
потужно