Латвія забароніць наогул усім беларусам набываць нерухомасць у краіне. Забіраць не будуць (пакуль)

З праекта закона, які забараняе грамадзянам Беларусі і Расіі набываць нерухомасць ў Латвіі, да другога чытання знікла агаворка, якая робіць выключэнне для тых, хто атрымаў тут статус пастаяннага жыхара ЕС або ПМЖ. Пра гэта паведамляе LSM.

10 каментарыяў

У Міністэрстве юстыцыі Латвіі пацвердзілі, што паводле новай версіі жыллё ў такіх асоб забіраць не будуць. Яны змогуць прадаць сваю нерухомасць, але набыць іншую кватэру або дом не змогуць.

У ведамстве дадалі, што ў законе дакладна вызначаны прычыны абмежавання. «У першую чаргу гэта звязана з распачатай вайной, ваенным уварваннем РФ ва Украіну, якое падтрымала Беларусь», — патлумачылі там.

Згодна з праектам «Закона аб абмежаванні угод, што пагражаюць нацыянальнай бяспецы», з моманту яго ўступлення ў сілу грамадзяне Расіі і Беларусі (а таксама юрыдычныя асобы, у якіх ім належыць як мінімум 25% доляў) не змогуць набываць у Латвіі ніякай нерухомасці. Так улады хочуць прадухіліць некантраляванае ўздзеянне на латвійскую эканоміку, якое можа выклікаць канцэнтрацыя грамадзян дзвюх краін і іх капіталу ў Латвіі, і не дапусціць выкарыстання гэтага капіталу супраць латвійскіх інтарэсаў.

Закон не будзе распаўсюджвацца на выпадкі атрымання ў спадчыну нерухомасці асобамі, якія з’яўляюцца сваякамі да чацвёртай ступені. Гэта, напрыклад, дзеці, унукі, бацькі, браты, сёстры, у тым ліку стрыечныя. У Мінюсце падкрэслілі, што перад трэцім чытаннем у законапраект яшчэ могуць быць унесены ўдакладненні.

У Латвіі хочуць забараніць беларусам купляць нерухомасць у краіне
Па тэме
У Латвіі хочуць забараніць беларусам купляць нерухомасць у краіне
Латвія плануе абмежаванні на ўезд грамадзян краін СНД. Для беларусаў таксама
Па тэме
Латвія плануе абмежаванні на ўезд грамадзян краін СНД. Для беларусаў таксама
Беларусаў з ВНЖ у Літве стала рэзка менш за квартал — амаль як за ўвесь мінулы год
Па тэме
Беларусаў з ВНЖ у Літве стала рэзка менш за квартал — амаль як за ўвесь мінулы год

Читать на dev.by