Улады ЗША патрабуюць ад распрацоўшчыкаў адмовіцца ад C/C++ да 2026 года

Агенцтва па кібербяспецы і абароне інфраструктуры (CISA) ЗША і ФБР нагадалі пра непажаданасць выкарыстання небяспечных для памяці моў праграмавання накшталт C і C++ праз рызыку ўцечак. Ведамствы заклікалі распрацоўшчыкаў софту адмовіцца ад іх на карысць кліентаў і карыстальнікаў і распачаць шэраг дадатковых мер. Асабліва рэкамендацыі ведамстваў датычацца пастаўшчыкоў софту, звязаных з крытычна важнай нацыянальнай інфраструктурай.

13 каментарыяў

У якасці бяспечных альтэрнатыў прапаноўваецца ўжываць наступныя мовы:

  • Python,
  • Java,
  • C#,
  • Go,
  • Delphi/Object Pascal,
  • Swift,
  • Ruby,
  • Rust,
  • Ada.

Таксама да 1 студзеня 2026 года распрацоўшчыкам рэкамендавана стварыць дарожную карту для ўжо існых прадуктаў, напісаных на небяспечных мовах, з планам ліквідацыі адпаведных уразлівасцяў у ключавых кампанентах кода. Акрамя таго, яны павінны прадэманстраваць, што выконваюць гэтую дарожную карту.

Іншыя пазначаныя CISA і ФБР практыкі звязаныя з выкарыстаннем пароляў па змаўчанні ў прадуктах, ужываннем оўпэнсорснага кода з эксплуатаванымі ўразлівасцямі, уразлівасцямі з прамым укараненнем SQL, адсутнасцю базавага выяўлення ўварванняў і шматфактарнай аўтэнтыфікацыі, а таксама іншымі небяспекамі.

«Бацька» C++ выступіў у яе абарону — у АНБ ЗША патрабуюць адмовіцца ад мовы
Па тэме
«Бацька» C++ выступіў у яе абарону — у АНБ ЗША патрабуюць адмовіцца ад мовы
Google: Rust-распрацоўшчыкі ўдвая прадуктыўнейшыя за распрацоўшчыкаў на C++
Па тэме
Google: Rust-распрацоўшчыкі ўдвая прадуктыўнейшыя за распрацоўшчыкаў на C++

Читать на dev.by