Microsoft маскіруе Bing пад Google, каб утрымаць карыстальнікаў

Пашукавік Microsoft мімікрыруе пад Google, каб не губляць аўдыторыі, заўважыў The Verge. Калі карыстацца ім, не аўтарызуючыся ў запісе Microsoft, то на запыт «Google» Bing выдае старонку, якая вельмі нагадвае хатнюю старонку канкурэнта.

Пакінуць каментарый

Пры ўводзе чарговых запытаў у юзера будзе складвацца ўражанне, што цяпер ён карыстаецца Google і атрымлівае выдачу з Google. Але насамрэч, калі звярнуць увагу на адрасны радок, пошук па-ранейшаму выконвае Bing.

Гэта зроблена мэтанакіравана, б на іншыя запыты Bing паказвае стандартную выдачу. У выпадку Google старонка змяшчае выяву, чымсьці падобную да яе фірмовых дудлаў, радок пошуку і нават невялікі надпіс пад ёй, як у Google. А яшчэ Bing аўтаматычна злёгку пракручвае старонку ўніз, каб схаваць уласны пошукавы радок у верхняй частцы, бо так відаць, што юзер не на старонцы Google, а на старонцы пошукавага запыту пра Google у Bing.

З такой маніпуляцыяй з інтэрфейсам людзі сутыкаюцца, напрыклад, пры наладзе новага ноўтбука або ПК і пошуку Google ва ўбудаваным Microsoft Edge або калі проста не аўтарызаваныя ў ім. Так кампанія спрабуе ўтрымаць карыстальнікаў у сваім пашукавіку.

У Google Chrome на гэта заявілі, што перайманне — самая шчырая форма ліслівасці. А таксама, што гэта толькі яшчэ адзін з мноства трукаў Microsoft, якімі яна падманвае юзераў і абмяжоўвае іх выбар.

Чат-бот Microsoft «похоронил» чат-бота Google после того, как он «похоронил» сам себя
По теме
Чат-бот Microsoft «похоронил» чат-бота Google после того, как он «похоронил» сам себя
Reddit стаў блакаваць амаль усе буйныя пашукавікі і чат-ботаў — акрамя тых, што плацяць
Па тэме
Reddit стаў блакаваць амаль усе буйныя пашукавікі і чат-ботаў — акрамя тых, што плацяць
Ученые выяснили, почему качество поиска Google сильно ухудшилось
По теме
Ученые выяснили, почему качество поиска Google сильно ухудшилось

Читать на dev.by