Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Гендырэктар выгнаў 90% працаўнікоў, бо яны прапусцілі ранішні мітынг

СЕО музычнай анлайн-крамы Musicians Club Болдвін Одсан звольніў 99 са 110 супрацоўнікаў і фрылансераў, якія працавалі на яго, толькі за тое, што яны не з’явіліся на нараду, а 8:30 раніцы ў пятніцу 15 лістапада, расказвае Forbes. Кампанія была створаная ў 2022 годзе і месціцца ў штаце Ваёмінг.

10 каментарыяў
Гендырэктар выгнаў 90% працаўнікоў, бо яны прапусцілі ранішні мітынг

СЕО музычнай анлайн-крамы Musicians Club Болдвін Одсан звольніў 99 са 110 супрацоўнікаў і фрылансераў, якія працавалі на яго, толькі за тое, што яны не з’явіліся на нараду, а 8:30 раніцы ў пятніцу 15 лістапада, расказвае Forbes. Кампанія была створаная ў 2022 годзе і месціцца ў штаце Ваёмінг.

«Тыя з вас, хто не з’явіўся на мітынг гэтай раніцай, могуць лічыць гэта афіцыйным паведамленнем: вы ўсе звольненыя. Вы не зрабілі таго, што абавязаліся рабіць, вы не выканалі сваёй часткі дамовы, вы не з’явіліся на мітынг, на якім мусілі прысутнічаць і працаваць», — напісаў Одсан у агульным канале ў Slack.

Далей ён загадаў усім аддаленым працаўнікам выйсці з усіх працоўных акаўнтаў, вярнуць усю маёмасць, якую ім дала кампанія, і лічыць усе дамовы ануляванымі.

«Я даў вам магчымасць зрабіць вашае жыццё лепшым, працаваць і расці. Але вы паказалі мне, што ставіцеся да гэтага несур’ёзна. Са 110 людзей раніцай прысутнічалі толькі 11. Гэтыя 11 застаюцца. Астатнія звольненыя. Проста цяпер выбірайцеся к чорту з маёй кампаніі», — дадаў гендырэктар.

Многія са звольненых супрацоўнікаў працавалі без аплаты аддалена не на поўны дзень — пазіцыі былі арыентаваныя на студэнтаў-музыкаў, зацікаўленых у працоўным досведзе. Прыкладам, на неаплатную пасаду аперацыйнага менеджара, апублікаваную сёлета, адгукнуўся 51 чалавек. У апісанні гаварылася, што суіскальнік зможа атрымаць глыбокае разуменне таго, як уладкаваны электронны гандаль на канкурэнтным рынку, практычны досвед кіравання платформамі анлайн-продажаў і іх аптымізацыі, а таксама перспектыву перайсці ў штат з аплатай налета.

Адзін з былых практыкантаў на Reddit абвінаваціў былога боса ў тым, што ён у асноўным бярэ аддаленых практыкантаў, гатовых працаваць бясплатна. Відавочна, адзначае Forbes, Одсан атрымаў «па заслугах» — дакладней, па аплаце, — бо працаўнікі-валанцёры не будуць выкладвацца так, як тыя, што атрымліваюць узнагароджанне і бонусы.

Сярод звольненых былі і супрацоўнікі, якія прапрацавалі ў Musicians Club некалькі гадоў і не ўяўлялі, што іх могуць без папярэджання выгнаць. Одсан выказаўся пра інцыдэнт у LinkedIn. У пасце ён не прасіў прабачэння — нават наадварот сказаў, што прытрымліваецца свайго рашэння і каштоўнасцяў, і, нягледзячы на спробы некаторых «скасаваць» яго, трафік у сайта ўзляцеў, продажы б’юць рэкорды, і кампанія атрымлівае сотні заявак на дзень ад ахвотных далучыцца.

Тэхнагігант гадамі прымушаў студэнтаў праходзіць неаплачваныя стажыроўкі і не наймаў
Тэхнагігант гадамі прымушаў студэнтаў праходзіць неаплачваныя стажыроўкі і не наймаў
Па тэме
Тэхнагігант гадамі прымушаў студэнтаў праходзіць неаплачваныя стажыроўкі і не наймаў
Акции Better.com которая уволила 900 человек через Zoom рухнули на 95% в первый день торгов
Акции Better.com, которая уволила 900 человек через Zoom, рухнули на 95% в первый день торгов
По теме
Акции Better.com, которая уволила 900 человек через Zoom, рухнули на 95% в первый день торгов

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
-1

позиции были ориентированы на студентов-музыкантов, которые были заинтересованы в трудовом опыте

А, классическая вера в то, что "на работе вас чему-то по-настоящему научат". Потом ты приходишь домой без сил, кушаешь что-то, спишь и на утро всё по новой. Идёшь "учиться" на дядю.

Хитренький дядя-манипулятор со священного запада. Исключение из общей массы? Не думаю.

capslock
capslock HR в НИИ Бацца
3

Если люди не появляются там где должны - то чего удивляться?
Особенно учитывая что люди видимо систематически не появлялись на встречах.

Anonymous
Anonymous
-1

"и несмотря на попытки некоторых «отменить» его трафик у сайта взлетел"
Редакторки на запятых сэкономили?

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

дикий оскал капитализма.

2

"Многие из уволенных сотрудников работали без оплаты удалённо не на полный день"
Как говорил знакомый владелец компании "зачем платить, если можно не платить". У него 90% коллектива менялись каждые 2 месяца на новых бесплатных.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
2

"А глаза добрые-добрые..."

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

ну они делали пет-проекты на заданную тему, он их называл зачем-то "сотрудники". вся статья ни о чем.

0

нет, они делали всю реальную работу.

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
3

и компания получает сотни заявок в день от желающих присоединиться.

Ну а чего, молодец. Старых бесплатных выгнал ничего не заплатив, новых бесплатных нанял.
Отличная идея для стартапа.

sovest-chatagpt
sovest-chatagpt Максимилиан в VironIT
-2

Его компания - пусть делает что хочет. Что-то не устраивает - валите в Польшу, между кавалеркой и бедронкой слоняться