Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Тэхнагігант гадамі прымушаў студэнтаў праходзіць неаплачваныя стажыроўкі і не наймаў

Індыйскага тэхнагіганта Infosys абвінавачваюць у эксплуатацыі студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў, піша Ars Technica.

2 каментарыя

Кампанія разаслала выпускнікам больш за дзве тысячы офераў, абяцаючы іх працаўладкаваць, але ўжо два гады трымае ў нявызначанасці. Такі ліст у Мінпрацы Індыі на мінулым тыдні накіраваў мясцовы ІТ-прафсаюз NITES. Там лічаць, што сваімі дзеяннямі Infosys наносіць шкоду патэнцыялу эканамічнага росту Індыі.

Infosys адабрала некалькі тысяч выпускнікоў каледжаў для працаўладкавання на пасады сістэмных і лічбавых інжынераў у часе рэкрутынгавае кампаніі 2022–2023 гадоў. Лісты датаваныя красавіком 2022 года, але студэнты так і не прайшлі анбордзінг.

Замест гэтага іх прымушаюць праходзіць адную стажыроўку за другой —анлайн і ў офісе — і здаваць экзамены проста за магчымасць працаваць у кампаніі. Адная з такіх навучальных сесій працягвалася амаль каляндарны месяц. Пры гэтым грошай студэнтам не плацяць. Маладых спецыялістаў, якія адмовіліся ад стажыроўкі, выстаўлялі за дзверы.

«Отец индийского ИТ» считает что молодёжь должна работать 70 часов в неделю
«Отец индийского ИТ» считает, что молодёжь должна работать 70 часов в неделю
По теме
«Отец индийского ИТ» считает, что молодёжь должна работать 70 часов в неделю

Гендырэктар Infosys Саліл Парэкх у інтэрв’ю індыйскай газеце Press Trust of India запэўніў, што студэнты, якія апынуліся ў падвешанай сітуацыі, усё ж прыступяць да сваіх абавязкаў, але калі менавіта, не ўказаў. Як і прычыны, з якіх інтэграцыя новых супрацоўнікаў у бізнэс-працэсы кампаніі займае столькі часу.

Да канца года Infosys плануе прыняць у свае шэрагі 15-20 тысяч пачаткоўцаў. Ці ўваходзяць у іх лік больш за 2 тысячы кандыдатаў, якія раней атрымалі офер, не ўдакладняецца. Агульная колькасць штату тэхнагіганта на канец 1 квартала складала 315 тысяч чалавек. Узровень цякучасці кадраў кампанія ацэньвае ў 12,7%, а эфектыўнасць супрацоўнікаў — у 85,3%.

Студэнты ўсё менш хочуць працаваць у ІТ-кампаніях
Студэнты ўсё менш хочуць працаваць у ІТ-кампаніях
Па тэме
Студэнты ўсё менш хочуць працаваць у ІТ-кампаніях
Ашуканцы прыкідваюцца ІТ-рэкруцёрамі і падманваюць студэнтаў
Ашуканцы прыкідваюцца ІТ-рэкруцёрамі і падманваюць студэнтаў
Па тэме
Ашуканцы прыкідваюцца ІТ-рэкруцёрамі і падманваюць студэнтаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

До конца года Infosys планирует принять в свои ряды 15-20 тысяч новичков

офигеть! это ж сколько на мороз работников выставят и заменят индийскимии контрактниками?

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в EPAM
1

Даю подсказку. Отказавшимся от неоплачиваемой стажировки нужно выставлять штраф в 5 тыс долл. Технология уже обкатана в дружественной стране, пользуйтесь